Навіны Навіны Руху

Губарэвіч: Мы ўлічвалі дату выбараў 15 лістапада яшчэ з мінулага года

Губарэвіч: Мы ўлічвалі дату выбараў 15 лістапада яшчэ з мінулага года

1983 праглядаў
Па словах аднаго з лідараў кампаніі «Народны рэферэндум», гэта аб’яднанне назаве свайго кандыдата хутчэй за ўсё на пачатку вясны.

Кіраўніца Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына назвала саму верагодную дату прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі — 15 лістапада 2015 года. Па яе словах, Аляксандр Лукашэнка папярэдне ўхваліў гэтую дату.

Намеснік кіраўніка руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч у каментары Еўрарадыё кажа, што апазіцыйныя структуры разлічвалі менавіта на гэтую дату. Прынамсі, кампанія "Народны рэферэндум" рыхтуецца да гэтага:

"На сёння мы вядзем шчыльныя перамовы ўнутры структураў, якія робяць кампанію "Народны рэферэндум". Мы лічым, што варта мець адзінага кандыдата ад усёй апазіцыі. Але калі так не атрымаецца, то прынамсі ад большасці дэмакратычных сілаў, якія зараз гуртуюцца вакол кампаніі "Народны рэферэндум".

Свайго кандыдата "Народны рэферэндум" мяркуе назваць на пачатку вясны, а актыўную кампанію пачаць у другой палове лета. Пакуль жа апазіцыянеры з "Народнага рэферэндуму" працягваюць збор подпісаў пад сваімі патрабаваннямі — колькасць сабраных подпісаў набліжаецца да 100 тысяч. Яны лічаць, што пытанні "Народнага рэферэндуму" могуць стаць асновай выбарнай праграмы апазіцыйнага кандыдата.

#рэферэндум

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны