Навіны Беларусь і Свет

Жыццё ў праўдзе Вацлава Гавела

Жыццё ў праўдзе Вацлава Гавела

3354 праглядаў
9 студзеня ў пасольстве Чэхіі ў Мінску прайшла традыцыйная, чацвёртая па ліку, вечарына памяці Вацлава Гавела — пісьменніка, дысідэнта, правабаронцы, апошняга прэзідэнта Чэхаславакіі і першага прэзідэнта Чэхіі.

Удзел у імпрэзе ўзялі паслы Чэхіі і Славакіі Мілан Экерт і Міраслаў Майжыта, які адзначыў, што дзякуючы Гавелу адбыўся мірны і цывілізаваны «развод» дзвюх дзяржаў, а таксама багата беларускіх палітыкаў, грамадскіх і культурных дзеячаў: Алесь Бяляцкі, Уладзімір Арлоў, Сяргей Чалы, Уладзімір Падгол, Жана Літвіна, Мечыслаў Грыб, Алег Трусаў, Рыгор Кастусёў, Павал Севярынец, Вінцук Вячорка, Юры Зісер, Уладзімір Дунаеў...

Вядучым быў намеснік старшыні Руху «За Свабоду», палітолаг Алесь Лагвінец, які падвёў такі вынік:

«Вечарына прайшла цудоўна. Вельмі ўдзячныя амбасадзе Чэхіі. Гавел — тая асоба, якая яднае беларускую грамадзянскую супольнасць. Ягоныя ідэі і палітычны шлях з’яўляюцца ўзорам для Беларусі».

«Гавел разумеў, што, толькі аб’яднаўшыся разам, можна дамагчыся палітычных зменаў. Гэта вельмі актуальна для цяперашняй Беларусі», — сказаў праваабаронца і былы палітвязень Алесь Бяляцкі.

Падчас імпрэзы адбылася прэзентацыя кнігі Гавела — «Жыццё ў праўдзе» (у беларускамоўным перакладзе). Старшыня беларускага ПЭН-цэнтру, паэт Андрэй Хадановіч назваў яе лепшай кнігай 2014 году.


Кніга публіцыстыкі Гавела «Жыццё ў праўдзе»

Алесь Лагвінец

Мілан Экерт і Міраслаў Майжыта

Алесь Бяляцкі

Падчас вечарыны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Вечарына памяці Гавела

Апошнія навіны