Навіны Аналітыка

Чым адкажа Еўропа на ісламскі выклік?

Чым адкажа Еўропа на ісламскі выклік?

1524 праглядаў
Апошнія крывавыя падзеі ў Парыжы ізноў вывелі на першы план праблему ісламізацыі Еўропы. Акцыі пратэсту супраць рэлігійнага фанатызму прайшлі ў Францыі, Нямеччыне. Імі ахопленая практычна ўся журналісцкая супольнасць цывілізаванага свету.

Чым адкажа Еўропа на ісламскі выклік? Госць «Размовы Калінкінай» на тэлеканале "Белсат" – палітолаг, намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец.

«Колькасць мусульманаў на еўрапейскім кантыненце расце. Але трэба звярнуць увагу на тое, што гэта – паўнавартасныя грамадзяне. Я б не назваў гэтай сітуацыі праблемаю, гэта выклік. Выклік, як знайсці раўнавагу, баланс паміж імігрантамі, якія патрэбныя Еўропе, якія робяць свой унёсак у дабрабыт аб’яднанай Еўропы і таксама пабудоваю інтэграванага грамадства, дзе людзі ўзаемна паважаюць адзін аднаго. Сёння Еўропа – у авангардзе гэтых працэсаў», – падкрэслівае Алесь Лагвінец.

Палітолаг звярнуў увагу на тое, што тэракты ў Еўропе – гэта адзінкавыя выпадкі. Гэтак, у той жа дзень, калі тэрарысты ўварваліся і перастралялі журналістаў у Парыжы, у Емене фанатыкі падарвалі машыну з выбухоўкаю ля паліэйскай акадэміі, у выніку загінулі 37 асобаў.

«У кожным выпадку гэта выклік, гэта смерці, ахвяры. Ад таго, якім будзе адказ на гэта, залежыць далейшы лёс, дабрабыт і выжыванне еўрапейскай цывыілізацыі ды ў прыватнасці Францыі. Ці сказаць, што ўсе арабы вінаватыя, што прапаноўваюць правыя радыкалы. Альбо сказаць, што гэта скрайнасці, гэта крымінальнікі, якія ёсць у кожным грамадстве (той жа Брэйвік у Нарвегіі). Ёсць экстрэмісты, якія выкарыстоўваюць гвалтоўныя сярэднявечныя метады. Сённяшні свет, калі можна так сказаць, жыве ў розных вымярэннях. І пытанне ў тым, каб людзі ў адным грамадстве ды краіне людзі прызнавалі тыя ж каштоўнасці ды пагаджаліся: дыскутаваць і канфліктаваць можна. Абражаць, але ў межах закону, – гэта магчымасць пазбегнуць найгоршага. Пазбегнуць гвалту».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны