Навіны Навіны Руху

Пераслед за сцяг і Кастуся Каліноўскага

Пераслед за сцяг і Кастуся Каліноўскага

3350 Праглядаў Бярозаўка
Актывіста Руху «За Свабоду» з Бярозаўкі Вітольда Ашурка намагаюцца прыцягнуць да адказнасці за ўдзел ў акцыі ўшанавання памяці братоў Віктара і Кастуся Каліноўскіх у Свіслачы.

Сябру Партыі БНФ і Руху "За Свабоду" прыйшла позва ў Лідскі раённы суд на 8 сстудзеня. У сваю чаргу актывіст адмовіўся туды ехаць і прапанаваў разгледзець справу без яго непасрэднага ўдзелу, спаслаўшыся на недавер да суда, які бярэцца разглядаць падобныя справы:

- Калі беларуса судзяць за беларускі сцяг у Беларусі, то я маю пэўны сумніў, што гэта беларускі суд. Прысутнічаць на такім судзе я лічу немэтазгодным і абразлівым для сябе.

Па аналагічнай позве, напрыканцы снежня ўжо быў асуджаны сябра Партыі БНФ з Бярозаўкі, каардынатар Руху "За Свабоду" па Гродзенскай вобласці – Сяргей Трафімчык. Справа актывіста таксама разглядался без яго асабістага ўдзелу. Вынік паседжання Лідскага раённага суда тады быў – штраф у тры мільёны рублёў. //Радыё "Рацыя"

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны