Навіны Навіны Руху

Лукашэнка ўзнагародзіў за Плошчу невыязных сілавікоў

Лукашэнка ўзнагародзіў за Плошчу невыязных сілавікоў

3165 Праглядаў
Першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандрам Радзьковым пяці супрацоўнікам мінскай міліцыі ўручаны падзячныя лісты за подпісам Аляксандра Лукашэнкі.

«Важкія ўзнагароды», як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, «атрымалі намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама палкоўнік міліцыі Ігар Яўсееў, камандзір палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (ПМСП) ГУУС палкоўнік міліцыі Аляксандр Лукомскі, начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС палкоўнік міліцыі Віктар Скурат, намеснік начальніка аддзела камплектавання ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння ГУУС маёр міліцыі Сяргей Іваноў і камандзір роты баявога і тэхнічнага забеспячэння ПМСП маёр міліцыі Раман Кадзін».

Ці названы падзячныя лісты важкімі ўзнагародамі ці гэта нешта яшчэ — не паведамляецца.

«У гэты адказны гістарычны перыяд мне важна абаперціся на падтрымку такіх, як вы, — сапраўдных патрыётаў, неабыякавых і адданых людзей з гарачымі сэрцамі. Дзякуй вам за грамадзянскую мужнасць і актыўную жыццёвую пазіцыю», — дзякуе Лукашэнка міліцыянтам за 19 снежня. Прычым падзяка гэтая асабістая — «мне важна абаперціся».

Дарэчы, Яўсееў і Лукомскі патрапілі ў спіс неўязных у краіны Еўрасаюза. Уключэнне іх у «спіс адданых» выглядае як кампенсацыя за нязручнасці.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны