Навіны Навіны Беларусі

Бабіцкі: Мінску неабходная інтэлектуальная сістэма кіравання грамадскім транспартам

Бабіцкі: Мінску неабходная інтэлектуальная сістэма кіравання грамадскім транспартам

2744 праглядаў Мінск
Мінскі транспарт можна пахваліць, адзначыў на круглым стале «Народнай праграмы» эканаміст Зміцер Бабіцкі. Аднак, па словах эксперта, у сістэмы ўсё ж шмат праблемаў і ёй крытычна не хапае інтэлектуальнай сістэмы кіравання грамадскім транспартам.

«За апошнія гады сістэме грамадскага транспарту былі выдзеленыя вельмі вялікія інвестыцыі. Па версіі Міжнароднага саюза грамадскага транспарту, Мінску выдалі ўзнагароду за развіццё сістэмы. Па колькасці тралейбусаў Мінск — на другім месцы ў свеце», — адзначыў Зміцер Бабіцкі на круглым стале, арганізаваным Рухам «За Свабоду», дадаўшы, што зараз трэба рухацца далей і праводзіць рэформы.

Праблемным месцам, па ягоных словах, з’яўляецца павялічэнне колькасці машынаў, і ў гэтай сітуацыі трэба абіраць, як дзейнічаць: па шляху Масквы, дзе ўсё больш дарогаў і машынаў, ці шляху Еўропы. «Еўрапейскія краіны стымулююць некарыстанне аўтамабілем. Кіроўцы павінны аплочваць выдаткі за аўтамабіль з дапамогай акцызаў і платных паркінгаў», — падкрэсліў эканаміст.

Ён распавёў пра варшаўскі вопыт, дзе ўсе паркоўкі ў цэнтры — платныя, а на ўскрайку гораду дзейнічаюць «перахопліваючыя паркінгі», дзе кіроўцы могуць пакінуць свае аўто і працягнуць шлях на грамадскім транспарце. «У Мінску ўсё — наадварот: на канцавых станцыях метро з’яўляюцца гандлёвыя цэнтры, дадаткова перагружаючы гэтыя транспартныя хабы», — дадаў Бабіцкі.

«Грамадскі транспарт павінны стаць больш прывабным за машыну. Камфортным, бяспечным, рэгулярна хадзіць», адзначыў ён. Але зараз падае хуткасць ягонага руху, вырашэннем гэтай праблемы магла б быць вылучаная паласа.

«Неабходная адзіная інтэлектуальная сістэма кіравання дарожным рухам, дзе будуць звязаныя рух грамадскага транспарта і светлафоры. „Зялёная хваля“ для грамадскага транспарту», — падкрэсліў эксперт.

Ларычаў: Мінску трэба распрацаваная канцэпцыя развіцця паблік-арта

«Неабходна выпрацоўка канцэпцыя развіцця паблік-арта ў Мінску. У буйных расійскіх гарадах, Вільнюсе для гэтага пры гарадскіх уладах існуюць спецыяльныя аддзелы», — распавёў арт-актывіст Алег Ларычаў.

Ён таксама прапанаваў стварыць агульнамінскі рэестр пляцовак, даступных для размяшчэнне там арт-аб’ектаў. «Рэестр павінны быць адкрыты, і мінчане мець магчымасць дадаваць туды свае аб’екты», — лічыць эксперт.

«Еўрапейская перспектыва» змагаецца з ушчыльняльнай забудовай у Мінску

«Еўраперспектыва» — грамадская ініцыятыва, якая дапамагае мінчанам змагацца з ушчыльненнем пабудовы ў Мінску: захаваць зялёныя зоны, сады, спартовыя пляцоўкі«, — распавёў на круглым стале лідар ініцыятывы «Еўрапейская перспектыва» Віктар Янчурэвіч.

Па ягоных словах, яны падрыхтавалі наказы новаму гарадскому начальніку. У прыватнасці, заклікалі распрацаваць комплексную праграму развіцця Мінска, спыніць забудову воднай сістэмы гораду, запатрабавалі празрыстасці ў інвестыцыйнай праграме сталіцы і г.д.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Лакальныя кампаніі

Апошнія навіны