Навіны Навіны Беларусі

«Народны рэферэндум» пра нацыянальную бяспеку

«Народны рэферэндум» пра нацыянальную бяспеку

2873 праглядаў Баранавічы Бабруйск Гродна
Пры канцы лістапада адбудзецца шэраг мерапрыемстваў з чарговага цыклу грамадскіх слуханняў у межах «Народнага рэферэндуму».

Яны прысвечаныя пытанням нацыянальнай бяспекі — паводле чацвертага пытання з парадку дня прапанаванага плебісцыта. Яно гучыць так: «Ці згодныя вы, што дзеля забеспячэння нейтральнага статусу Беларусі ў краіне павінна быць забаронена размяшчэнне замежных вайсковых аб’ектаў, ядзернай зброі, а беларускія вайскоўцы не мусяць несці службу за мяжой?»

Слуханні ўжо адбыліся ў Вілейцы, Лунінцы і Жлобіне. Выступалі прадстаўнікі кампаніі «Народны рэферэндум» і ваенныя эксперты Аляксандр Алесін і Леанід Спаткай.

На чарзе — Бабруйск, Баранавічы і Гродна. Расклад такі:

Бабруйск — 26 лістапада, вул. Кастрычніцкая 33/1, пачатак у 18:00.

Баранавічы — 28 лістапада, вул. Камуністычная, 19а, кв. 112, пачатак у 18.00.

Гродна — 30 лістапада, вул. Будзённага, 48А, пачатак у 13:00.

Рух «За Свабоду» на слуханнях у Бабруйску і Гродне прадставіць першы намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч.

Нагадаем, у жніўні, верасні і кастрычніку ў больш як дзясятку гарадоў прайшлі слуханні, прысвечаныя даступнасці і якасці медыцыны і адукацыі ў Беларусі.

Па іх выніках былі складзеныя рэкамендацыі па магчымых рэформах у гэтых галінах — іх перадалі ў адпаведныя профільныя дзяржаўныя ведамствы. Рэкамендацыі па ўдасканаленні сістэмы нацыянальнай бяспекі будуць прэзентаваныя на заключных грамадскіх слуханнях па гэтай праблематыцы, якія пройдуць напачатку снежня ў Мінску.

#рэферэндум

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны