Навіны Беларусь і Свет

Ва Украіне адзначылі Дзень свабоды і годнасці

Ва Украіне адзначылі Дзень свабоды і годнасці

1422 праглядаў Мінск Кіеў
На Народнае веча ў цэнтры Кіева 21 лістапада сабралося каля 7 тысяч чалавек, каб прыгадаць год ад пачатку Еўрамайдана. Падзеі ва Ўкраіне адыгралі значную ролю на падзеі ў Беларусі, адзначыў намеснік старшыні Руху «За Свабоду», палітолаг Алесь Лагвінец.

21 лістапада сабралося некалькі тысяч людзей, якія прыйшлі пасля працы, каб ушанаваць загінулых на Майдане. Пасля Народнага веча мусіць адбыцца ўрачысты канцэрт, а таксама дабрачынны збор сродкаў на патрэбы вайскоўцаў, якія ваююць на ўсходзе Украіны. Сённяшні дзень не апошні, мерапрыемствы будуць адбывацца цягам усяго тыдня і скончацца 30-га лістапада, у дзень калі пасля збіцця студэнтаў у цэнтры Кіева пачаўся масавы пратэст, перадае каррэспандэнт Радыё «Рацыя».

Народнае Веча ў Кіеве патрабуе скасавання Менскіх дамоўленасцяў, якія былі дасягнуты паміж афіцыйным Кіевам і сепаратыстамі. Сярод удзельнікаў мерапрыемства заўважныя беларусы з бел-чырвона-белымі сцягамі.

«Падзеі ў паўднёвай суседцы значна паўплывалі і на Беларусь. І гэты ўплыў адчуваецца перадусім у грамадскіх настроях беларусаў», — каментуе падзеі намеснік старшыні Руху «За Свабоду», палітолаг Алесь Лагвінец.

Па ягоных словах, «вырас попыт на спакой, на стабільнасць, на мір у Беларусі».

«Людзі пабачылі, што сітуацыя можа вельмі імкліва памяняцца, і ранейшае мірнае жыццё ператворыцца ў супрацьстаянне, канфлікт. Можна сказаць, што памяняліся таксама паводзіны як улады, так і дэмакратычных сілаў адносна таго, як яны бачаць сітуацыю ў краіне, як яны будуюць сваю ўласную стратэгію», — падкрэсліў Алесь Лагвінец.

Пасля ўкраінскіх падзей, у Беларусі ўвялі больш жорсткія змены ў закон «Аб ваенным становішчы», а таксама ў Крымінальны кодэкс Беларусі, дзе ўзмацнілі адказнасць за захоп будынкаў. У сваю чаргу незалежныя сацыялагічныя даследванні паказваюць, што за апошні год колькасць прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі ўзрасла і цяпер складае 42,5%.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны