Навіны Навіны Руху

У Міхалевіча ў СІЗА КДБ узніклі праблемы з ціскам

У Міхалевіча ў СІЗА КДБ узніклі праблемы з ціскам

2771 прагляд
Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, які зараз знаходзіцца за кратамі і абвінавачваецца ў арганізацыі і ўдзеле ў «масавых беспарадках», атрымала ад яго лісты.

«Іх прыйшло адразу тры, — гаворыць Мілана Міхалевіч. — Лісты ад Алеся заўжды прыходзяць па два-тры адразу».

Вось што палітык напісаў жонцы: «Пішу табе лісты кожны будні дзень, па выходных няма сэнсу, бо толькі ў панядзелак іх аддаюць на праверку», — цытуе ліст Мілана. — Увогуле ён піша, што адчувае сябе нармальна, са здароўем праблем няма... Гэта пры тым, што на прыканцы мінулага тыдня ён даслаў ліст сваёй сястры, дзе напісаў, што яму прызначылі сродак для паніжэння ціска... Увогуле ў Алеся на волі ніколі не было праблем са здароўем, ні з ціскам, ні з сэрцам... Я не ведаю, што там за кратамі такое адбываецца, і чаму Алесю выпісалі гэтыя лекі...«

Акрамя таго, Алесь Міхалевіч даслаў ліст сваё старэйшай дачцы — нават за кратамі ён застаецца клапатлівым бацькам: «Вітаю, Лесенька! Я таксама па табе вельмі сумую, мне цябе вельмі не хапае. Рады, што ты навучылася катацца на каньках на адной назе, абавязкова мне прадэманструеш. Перадавай прываітанне сяброўкам і іх бацькам, а таксама нармальна харчуйся ў сталовай, пастарайся есці менш чыпсаў і салодкага... Як прыйду, пастараюся аддаць цябе зноў на танцы.»

З гэтага ліста Мілана Міхалевіч здагадалася, што Алесь атрымаў як мінімум адзін ліст ад сваёй дачкі. Праўда, малюнкі, якія Леся разам з лістом адпраўляла тату, Міхалевічу, напэўна, не перадалі...

Што тычыцца спробы Міланы Міхалевіч дабіцца спаткання з мужам, то пакуль ніякага выніку гэтыя спробы не далі: «Вядома, што наш зварот зараз перанакіраваны начальніку следчага ўпралення КДБ Беларусі. Адбылося гэта яшчэ 21 студзеня, пакуль адказу няма». //«Народная воля»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны