Навіны Навіны Беларусі

Прадстаўнікі апазіцыі сустрэліся з пасламі краін ЕС

Прадстаўнікі апазіцыі сустрэліся з пасламі краін ЕС

1829 Праглядаў Мінск
Сустрэча прадстаўнікоў апазіцыі, сярод якіх быў старшыня Руха «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і еўрапейскіх дыпламатаў, прайшла 28 кастрычніка ў Мінску.
З беларускага боку на сустрэчы таксама прысутнічалі лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, Аб`яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

Як паведаміў БелаПАН Лябедзька, сустрэчы ў падобным фармаце не праводзіліся з 2010 года. Ён адзначыў, што прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі прадэманстравалі «досыць кансалідаваную пазіцыю».

«Наша агульнае пасланне заключалася ў тым, што вырашаць сітуацыю ў Беларусі трэба праз сумленныя і свабодныя выбары, праз выкананне Беларуссю абавязацельстваў, узятых у межах АБСЕ. Калі выбары будуць сумленныя і свабодныя, мы гатовы прызнаць іх вынікі, якія б яны ні былі. Трэба ствараць шырокую кааліцыю, уздзейнічаць усімі магчымымі метадамі на беларускія ўлады», — заявіў палітык.

Акрамя таго, дадаў ён, на сустрэчы абмяркоўвалася пытанне дыялогу ЕС з уладамі. Лідар АГП выказаў меркаванне, што «набліжэнне прэзідэнцкай кампаніі будзе павышаць цікавасць дыпламатаў да такога кшталту сустрэч».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны