Навіны Навіны Руху

Беларуска абараніла дыплом пад назвай «Апошні дыктатар Еўропы»

Беларуска абараніла дыплом пад назвай «Апошні дыктатар Еўропы»

3976 Праглядаў Варшава Масты
Студэнтка варшаўскай Акадэміі мастацтваў Таццяна Зарэмбюк марыць аб’ехаць з выставай усю Еўропу.

Дыплом з гучнай назвай «Апошні дыктатар Еўропы» абараніла стыпендыятка праграмы Каліноўскага з Мастоў Таццяна Зарэмбюк. У Беларусі яна вучылася ў Інстытуце сучасных ведаў, пасля падзеяў 2006 г. была адлічаная. З’ехала на вучобу ў варшаўскую Акадэмію мастацтваў. Дарэчы, Таццяна — родная сястра рэгіянальнага каардынатара Руху «За Свабоду» ў Гродзенскай вобласці Алеся Зарэмбюка.

Дыплом уяўляе сабой праект мультымедыйнай выставы. Фотахроніка будзе падмацаваная інфармацыйнымі стэндамі і кароткімі відэасюжэтамі.

Што ж пабачаць наведнікі выставы, калі праект беларускай студэнткі будзе рэалізаваны? Выстава аб’яднае некалькі тэмаў. Гэта ўласна персанаж, пра якога вядзецца ў назве праекту. Яго палітычная біяграфія, а таксама кароткія гісторыі пра яго сяброў-дыктатараў. Сваё месца на выставе зойме аповяд пра ахвяраў «апошняга дыктатара Еўропы» — зніклых палітыкаў і бізнесоўцаў, палітзняволеных. Асобны стэнд у праекце будзе адведзены падзеям 19 снежня 2010 года, піша «Наша ніва».

Што да гучнай назвы свайго праекту, то Таццяна не баіцца абвінавачванняў у кан’юнктурнасці: «Я даўно цікаўлюся гэтай тэмай, колькі гадоў мару зладзіць выставу Ідэя прысвяціць дыпломную працу гэтай тэме нарадзілася ў мяне тады, калі распачаўся актыўны дыялог Захаду з дыктатарам. Я заўжды лічыла што з дыктатарам нельга дамовіцца. І не магла зразумець, як можна дараваць і замоўчваць тое, што адбылося пры канцы 90-х з зніклымі палітыкамі. Як можна забыць пра лёсы палітзняволеных і іх сем’яў. Пра цяжкі лёс сына Завадскага».

Працу над дыпломам Таццяна пачала ў маі мінулага году, абараніла яго 21 студзеня.

«Спадзяюся, што здолею арганізаваць выставу ўжо сёлета», — кажа Таццяна. Згодна праекту, выстава мае быць мабільнай. Студэнтка з Мастоў марыць аб’ехаць са сваёй працай Еўропу. Тым больш, што пэўная зацікаўленасць, па яе словах, на Захадзе ўжо ёсць.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны