Навіны Навіны Беларусі

Сябра Рады Руху «За Свабоду» запатрабаваў ад дэпутата справаздачу

Сябра Рады Руху «За Свабоду» запатрабаваў ад дэпутата справаздачу

2492 праглядаў Мядзел
Справаздачу за паўгода работы запатрабаваў ад дэпутата Мядзельскага раённага савета Аляксандра Зямніцкага сябра Рады Руху «За Свабоду» Алесь Таўстыка.

«Зямніцкі быў маім канкурэнтам на мясцовых выбарах, і я вырашыў даведацца, што ён зрабіў за шэсць месяцаў», - распавёў сайту Pyx.by Алесь Таўстыка.

Па ягоных словах, ён жыве у Мядзеле і мясцовыя жыхары паскардзіліся на газавыя балоны, дзе павінна быць 50 літраў, а па ўзважванню ёсць толькі – 37-41 л. Пра гэта Таўстыка таксама напісаў дэпутату. Таксама сябра Рады Руху ўзняў пытанне бясплатных пуцёвак для дзяцей.

Нагадаем, Алесь Таўстыка быў кандыдатам у дэпутаты Мядзельскага раённага савета па Задубеннеўскай акрузе №26 на апошніх мясцовых выбарах. Ягоным супернікам, які стаў дэпутатам, быў начальнік Мядзельскага раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Зямніцкі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны