Навіны Навіны Руху

У сядзібе Руху «За Свабоду» адкрылася выстава, прысвечаная Каліноўскаму

У сядзібе Руху «За Свабоду» адкрылася выстава, прысвечаная Каліноўскаму

7744 праглядаў Мінск
На вернісажы, які адбыўся 2 лютага, прайшлі таксама навуковыя і літаратурныя чытанні.

Урачыстая імпрэза і выстава прысвечаныя 173-й гадавіне ад нараджэння Нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. На ўсеагульны агляд выстаўлена 13 карцін. Цэнтральнай часткай экспазіцыі з’яўляецца карціна Уладзіміра Сулкоўскага «Кастусь Каліноўскі». Аснову выставы складаюць эцюды паўстанцаў беларускага матсака Пётра Сергіевіча. Наведвальнікі могуць азнаёміцца з цыклам карцін Міколы Купавы, выкананым у тэхніцы лінарыта спецыяльна да кнігі Генадзя Кісялёва «Сейбіты вечнага».

Даследчык, кандыдат філалагічных навук Язэп Янушкевіч, распавёў пра жыццё Кастуся Каліноўскага, акцэнтаваўшы ўвагу на яго літаратурнай дзейнасці. Прысутныя таксама прыгадалі паўстанні, якія адбываліся на Беларусі ў 1794, 1830, 1863 гадах.

На вернісажы адбыліся чытанні твораў, прысвечаных Кастусю Каліноўскаму. Народная артыстка Зінаіда Бандарэнка прачытала ўрывак паэмы «Хамуціус» Аркадзя Куляшова, Марыя Флар’яновіч прадэкларавала верш Уладзіміра Караткевіча «Нявесце Каліноўскага». Цымбаліст, заслужаны артыст Беларусі Алесь Лявончык выканаў Паланэз Агінскага ды некаторыя іншыя музычныя творы.

Выстава працягне працаваць да заканчэння тыдня па адрасе Незалежнасці, 80-73 з 16 да 17 гадзінаў. Сардэчна запрашаем усіх ахвотных!

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Год Каліноўскага

Апошнія навіны