«Так званы дэпутат ад самага пачатку задаў напружаны і непрыязны тон у сустрэчы. Ягоныя паводзіны былі пазбаўленыя элементарнай карэктнасці», — распавёў сайту Pyx.by Алесь Лагвінец.
Нягледзячы на агрэсіўную рэакцыю, патлумачыў намеснік старшыні Руху, ён распавёў пра «Народны рэферэндум», звярнуў увагу, што «гэта жаданне 50 000 грамадзянаў Беларусі, і пытанні рэферэндуму — вельмі важныя для краіны».
З выказванняў Аляксеенкі стала зразумела, што «Народны рэферэндум» і ягоныя пытанні сталі прадметам абмеркавання сярод «палатачнікаў», дадаў Лагвінец. «Ён чуў ад іншых пра падобныя візіты», — патлумачыў ён.
Разам з Алесем Лагвінцом на сустрэчы быў актывіст Руху Міхал Васілеўскі, які пражывае на тэрыторыі
Гэта была ўжо дзявятая падобная сустрэча ініцыятараў «Народнага рэферэндуму» з дэпатутамі Палаты прадстаўнікоў. Мэта сустрэчаў — інфармаванне пра пытанні рэферэндума і саму кампанію.
#рэферэндум