Навіны Навіны Беларусі

«Народны рэферэндум» дыскутуе праблемы медыцыны

«Народны рэферэндум» дыскутуе праблемы медыцыны

2202 праглядаў Бабруйск
У верасні ініцыятыва «Народны рэферэндум» арганізуе другі цыкл грамадскіх слуханняў паводле пытанняў, што ўваходзяць у яго парадак дня.

Слуханні будуць будуць прысвечаныя праблемам медыцыны.

Першыя з іх пройдуць у Бабруйску 11 верасня, у чацвер, па адрасе: вуліца Кастрычніцкая, 173А. Пачатак – а 18-й гадзіне.

Удзел возьмуць лідары “Народнага рэферэндуму”, эксперты, лекары. Затым праблемы медычнага абслугоўвання абмяркуюць у Мінску, Брэсце і Слоніме.

Нагадаем, у жніўні ў шэрагу гарадоў (Гомель, Полацк, Гродна, Магілёў) быў зладжаны першы цыкл слуханняў - на тэму “ Як зрабіць адукацыю якаснай і даступнай?”. Яна, як і медыцынская праблематыка, вынікаюць з першага пытання ў парадку дня “Народнага рэферэндуму”, якое гучыць такім чынам: “Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя ўсе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?”

“Прафесійная і даступная медыцына, адукацыя – гэта элементарнае права на годнае цяперашняе і будучае для нас і (галоўнае!) для нашых дзяцей! Дзяржава не мае права рабіць бізнэс на нашым здароўі і абмяжоўваць нашы магчымасці», - лічаць ініцыятары “Народнага рэферэндуму”.

Пасля правядзення вераснёўскіх грамадскіх слуханняў будуць складзеныя прапановы па рэформе ў сферы аховы здароўя, якія ініцыятары “Народнага рэферэндуму” накіруюць у профільнае міністэрства. А ў хуткім часе будзе перададзены ў адпаведнае ведамства спіс прапановаў па рэформе адукацыі.

#рэферэндум

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны