Навіны Навіны Руху

Актывісты Руху «За Свабоду» перадалі ў школу больш за 60 беларускіх кнігаў

Актывісты Руху «За Свабоду» перадалі ў школу больш за 60 беларускіх кнігаў

2310 Праглядаў Паставы
У бібліятэку беларускамоўнай Вярэнькаўскай школы больш за 60 кнігаў перадаў 3 верасня каардынатар Руху «За Свабоду» па Пастаўскаму раёну Віцебскай вобласці Міхаіл Гіль.

Усе перададзеныя кнігі — на беларускай мове, распавёлі сайту Pyx.by віцебскія актывісты Руху «За Свабоду».

Сярод іх кнігі аўтарства класікаў нашай літаратуры — Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Ларысы Геніюш, Уладзіміра Караткевіча, апошняе выданне кнігі Васіля Быкава «Мёртвым не баліць», сярод сучасных аўтараў кнігі Уладзіміра Арлова, Ігара Пракаповіча, Уладзіміра Ягоўдзіка, зборнікі твораў старажытнай беларускай літаратуры, «нашаніўскіх» аўтараў, заходне-беларускай паэзіі.

У падарунку школе таксама былі больш за дваццаць ілюстраваных кніжак для малодшых школьнікаў, шмат кніг па беларускай гісторыі і сярод іх пяцітомнік для школьнікаў «Бацькаўшчына», двухтомнік «Скарыніч», а таксама кнігі па краязнаўству мясцовых аўтараў.

Частку кніг перадаў цэнтральны офіс Руха «За Свабоду», а большую частку ахвяраваў з персанальнай бібліятэкі Міхаіл Гіль, заключылі актывісты Руху «За Свабоду».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны