Навіны Навіны Беларусі

У Гродна прадставілі пуцяводнік па мясцінах паўстання Кастуся Каліноўскага

У Гродна прадставілі пуцяводнік па мясцінах паўстання Кастуся Каліноўскага

2558 Праглядаў Гродна
Рух «За Свабоду» разам з «Гарадзенскай бібліятэкай» прадставіў гарадзенцам пуцяводнік па мясцінах, звязаных з паўстаннем Каліноўскага.

Даведнік мае назву «Шляхамі паўстання 1863 года» і змяшчае ў сабе трохдзённы маршрут па гістарычных мясцінах. 

Кніга мае багата ілюстрацый і мапаў, па якіх можна праехаць падарожа амаль у тысячу кіламетраў.
Пра кнігу Радыё «Рацыя» распавядае гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:

«Гэты пуцяводік – з шэрагу падзеяў, звязаных з адзначэннем паўстання 1863 году, ён ахоплівае зноў жа самую такую важную для гісторыі паўстання тэрыторыю – Заходнюю частку Беларусі – Гарадзеншчыну, паўночную частку Берасцейшчыны і Меншчыну. Гэта толькі адзін з прыкладаў пуцяводнікаў, які можна рабіць».

На сустрэчу, якая адбылася ў гарадзенскай арт-галерэі “Крыга”, прыйшлі гісторыкі, краязнаўцы і простыя гарадзенцы, што цікавяцца гісторыяй, звязанай з паўстаннем Каліноўскага.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны