Навіны Беларусь і Свет

Лагвінец: ня думаю, што імідж Лукашэнкі на міжнароднай арэне моцна памяняецца

Лагвінец: ня думаю, што імідж Лукашэнкі на міжнароднай арэне моцна памяняецца

1638 Праглядаў Мінск Кіеў
Міжнародны імідж Аляксандра Лукашэнкі, наўрад ці, палепшыцца, пасля таго, як прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка папрасіў афіцыйнага лідэра Беларусі быць пасярэднікам у перамовах з РФ, лічыць намеснік старшыні Руху «За Свабоду», палітолаг Алесь Лагвінец.

Палітоляг Алесь Лагвінец адзначыў Радыё «Свабодзе», што Лукашэнка першым прапанаваў пляцоўку для перамоваў, а гэта азначае, што сустрэчы будуць адбывацца ў Беларусі: «А так ці інакш гэта будзе ўзгадваньнем Беларусі і будзе надаваць пэўны міжнародны аўтарытэт Лукашэнку асабіста».

«Мы сёньня глядзім на сытуацыю ва ўсходняй Украіне і бачым, што там дэ-факта ідзе вайна. Але любая вайна раней ці пазьней скончыцца. І калі мірнае пагадненьне ці прынамсі перамір’е будзе дасягнута на тэрыторыі Беларусі, гэта будзе атаясамлівацца з нашай краінай, ну і, зразумела, зь цяперашнім кіраўніком краіны. Відавочна, ён набярэ пэўныя міжнародныя балы ўнутры Беларусі», — лічыць Алесь Лагвінец.

Я ня думаю, кажа ён, «што моцна памяняецца яго імідж на міжнароднай арэне. Але ўнутры Беларусі ён зможа падмацаваць сваю рыторыку вось такім нібыта дасягненьнем».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны