Навіны Навіны Беларусі

У Гомелі пачала працаваць «гарачая лінія» грамадскага маніторынгу гарадскіх праблемаў

У Гомелі пачала працаваць «гарачая лінія» грамадскага маніторынгу гарадскіх праблемаў

1726 Праглядаў Гомель
«Гарачая лінія» маніторынгу гарадскіх праблемаў пачала працаваць у Гомелі. Яе арганізавалі грамадскія актывісты, якія абяцаюць рэагаваць на кожны зварот.

"«Гарачую лінію» адкрыла кампанія «Новы Гомель», што трансфарміравалася з кампаніі «Навабеліца». Мы адчуваем у сабе сілы выходзіць на агульнагарадскі ўзровень вырашэння праблем", - распавёў сайту Pyx.by актывіст “Новага Гомеля” Іван Марозька.

Па ягоных словах, ініцыятары кампаніі - установа "Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ", Рух "За Свабоду", Партыя БНФ, грамадскія кампаніі "Гавары Праўду і "Наш Дом".

«Сярод сфераў нашых інтарэсаў - гарадское асяроддзе, стан двароў і пад'ездаў, інфраструктура. Перш за ўсё, мы вырашылі наладзіць сувязь з жыхарамі Гомеля. Менавіта для гэтага мы запусцілі "гарачую лінію"», - падкрэсліў Марозька.

Нумар тэлефона «гарачай лініі»: +375 25 736-82-13, яна працуе штодзённа з 9:00 да 18:00. Працоўны час - умоўны, у гэты час на званок адкажуць сто адсоткаў, але можна тэлефанаваць і пасля 18:00, калі ёсць нешта вартае увагі.

«Абсалютна любы гомелец можа патэлефанаваць нам і падзяліцца сваімі ідэямі для горада, спытаць савета або расказаць пра нейкія праблемы. Мы акажам кансультацыю, сустрэнемся, дапаможам падрыхтуем скаргу або зварот. Можна сказаць, што наша "гарачая лінія" - гэта такі "грамадзянскі маніторынг" гарадскіх праблем», - падкрэсліў актывіст.

Паведамленне фіксуецца, дадаў ён, «далей наша каманда разам прымае рашэнне па далейшых дзеяннях».

«У нас ёсць і юрыст, і дызайнер, і спецыяліст па урбаністыцы, і экспертная база, і магчымасць у выпадку чаго прыцягнуць спецыялістаў збоку», - заключыў Іван Марозька.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны