Навіны Беларусь і Свет

Менск і Варшава ўзнаўляюць перамовы, спыненыя пяць гадоў таму

Менск і Варшава ўзнаўляюць перамовы, спыненыя пяць гадоў таму

1624 праглядаў Мінск
14–15 ліпеня ў Менску праходзіць дзявятае паседжаньне Беларуска-польскай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах транспамежнай супрацы. Папярэдняя, восьмая, такая сустрэча праходзіла ў Варшаве яшчэ ў верасьні 2009 году.

14–15 ліпеня ў Менску праходзіць дзявятае паседжаньне Беларуска-польскай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах транспамежнай супрацы. Папярэдняя, восьмая, такая сустрэча праходзіла ў Варшаве яшчэ ў верасьні 2009 году.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык распавёў Радыё «Свабодзе»: «Камісія разгледзіць шырокае кола пытаньняў, у тым ліку памежнае і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, працу пунктаў пропуску і інфраструктуры на беларуска-польскай мяжы, а таксама іншыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасьць

Дэлегацыі на перамовах узначаляць сустаршыні камісіі: беларускую — намесьнік міністра замежных спраў Аляксандар Гур’янаў, польскую — першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Пётар Стаханьчык. Няхай ня дзівіць, што кіраўнікі дэлегацыяў прадстаўляюць розныя міністэрствы. Транспамежнае супрацоўніцтва ахоплівае шырокае кола пытаньняў. І таму ў нас іх каардынуе МЗС, а ня нейкае іншае міністэрства. А ў нашых суседзяў крышачку іншы падзел працы, крышачку іншая кампэтэнцыя«.

Вельмі пазытыўным крокам называе сустрэчу беларускіх і польскіх экспэртаў палітоляг, намесьнік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец:

«У межах гэтай камісіі шмат што зроблена добрага для жыхароў абедзьвюх краін, якія жывуць паблізу ад дзяржаўнай мяжы. Больш за тое, наколькі я ведаю, некаторыя дакумэнты ўжо нават падпісаныя. Але дагэтуль не рэалізаваныя», — адзначыў ён.

Зьвярніце ўвагу на дату, дадаў Лагвінец. «Апошні раз бакі сустракаліся ўвосень 2009 году ў Варшаве. Тады беларуска-польскія стасункі былі больш-менш нядрэнныя. А пасьля — прэзыдэнцкія выбары, Плошча і г.д. Тады і ўзьнікла праблема з рэалізацыяй дамоўленасьцяў. Калі цяпер воз нарэшце зрушыцца зь месца, то гэта стане добрай справай», — падкрэсліў палітык.

Беларуска-польская міжурадавая каардынацыйная камісія па справах транспамежнага супрацоўніцтва была створана на падставе Пагадненьня паміж урадамі абедзьвюх краін ад 24 красавіка 1992 году. Яе задача — каардынацыя агульных напрамкаў, праграмаў і формаў транспамежнага супрацоўніцтва. У камісіі дзейнічаюць чатыры падкамісіі: прыпамежнага супрацоўніцтва, міжрэгіянальнага, тэрытарыяльнага плянаваньня і пунктаў пропуску і інфраструктуры.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны