Навіны Навіны Беларусі

Юрась Губарэвіч: Нашыя вайскоўцы павінны выхоўвацца на беларускіх традыцыях

Юрась Губарэвіч: Нашыя вайскоўцы павінны выхоўвацца на беларускіх традыцыях

2427 Праглядаў Мінск
Беларускае войска павінна выхоўвацца на мясцовых патрыятычных традыцыях, кажа першы намеснік старшыні «Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Нагадаем, Рух “За Свабоду” разаслаў галоўнакамандуючаму, кіраўніцтву беларускай арміі, у Ваенную акадэмію, Сувораўскую вучэльню і шэраг вайсковых частак па ўсёй краіне інфармацыйныя камплекты плакатаў “Палкаводцы і ваенаначальнікі зямлі беларускай”.

«Героі і палкаводцы для салдат павінны быць тыя, хто ваяваў за інтарэсы народа, які пражываў на тэрыторыі Беларусі», - распавёў Юрась Губарэвіч Радыё "Рацыя".

Па ягоным меркаванні, беларускае войска павінна быць пазбаўлена «расейскага ўплыву, які зараз дамінуе, пачынаючы ад назвы Сувораўскай вучэльні, заканчваючы тым, што асноўныя вайсковыя прыклады перамогі, якія прыводзяцца ў вучэльнях».

«Яны часам хоць і адбываліся на нашай тэрыторыі, але гэтыя войны былі супраць нашага народа. Беларускія вайскоўцы павінны цаніць нашыя вайсковыя традыцыі», - падкрэсліў першны намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны