Навіны Навіны Беларусі

Меляшкевіч: беларускія замкі павінны стаць асновай турыстычнага бізнесу ў будучым

Меляшкевіч: беларускія замкі павінны стаць асновай турыстычнага бізнесу ў будучым

3119 Праглядаў Мінск
Беларускія замкі і іншыя гістарычныя збудаванні могуць стаць асновай турыстычнага бізнесу нашай краіны ў будучыні, заявіў каардынатар Руху «За Свабоду» па Мінску Юрась Меляшкевіч.

«Гісторыка-культурная спадчына Беларусі не створаныя сённяшнімі пакаленнямі, яны здабытак многіх пакаленняў. Яны з’яўляюцца каштоўнасцямі, якія мы павінны перадаць нашым нашчадкам», — адзначыў у межах праекту Epramova Юрась Меляшкевіч.

Па ягоных словах, «для таго, каб гэтая повязь не перапынялася, неабходна, каб былі роўныя, празрыстыя правілы гульні, у праектах па адраджэнні помнікаў гісторыі і культуры».

«У гэтых праектах павінны быць прадстаўленыя інтарэсы грамадства, нас з вамі, нашых прадстаўнікоў з недзяржаўных арганізацыяў такіх, як Таварыства аховы помнікаў», — падкрэсліў Меляшкевіч, адзначыўшы, што «толькі такія правілы гульні, справядлівыя правілы гульні, дазволяць быць гэтым помнікам такімі, як і іх стваралі нашыя продкі».

«Помнікі павінны стаць асноваю турыстычнага бізнесу ў будучым, павінны стаць перлінамі, якія прыцягнуць у Беларусь тысячы і сотні тысяч турыстаў. Гэта будзе эканамічным базісам для наступных пакаленняў», — лічыць актывіст Руху «За Свабоду».

Ён адзначае, што важна, каб дзяржава рэагавала на звароты грамадзянаў у выпадку, калі «парушаецца заканадаўства ў сферы аховы помнікаў», каб «праекты, якія парушаюць першапачатковы выгляд аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны сваечасова спыняліся».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны