Навіны Беларусь і Свет

Паўсотні беларусаў рыхтуюцца ваяваць у добраахвотных батальёнах ва Украіне

Паўсотні беларусаў рыхтуюцца ваяваць у добраахвотных батальёнах ва Украіне

1880 Праглядаў Мінск Кіеў
У валынскіх лясах арганізаваныя адмысловыя лягеры для спецпадрыхтоўкі добраахвотнікаў. Сярод іх пяць дзясяткаў беларусаў. Ці трэба жыхарам Беларусі ваяваць ва Украіне?

Ва Ўкраіне ствараецца беларускі добраахвотніцкі атрад «Пагоня», паведамляе Радыё «Свабода».

«Калі браць заканадаўства, то, наколькі я ведаю, ёсьць адказнасьць за падобныя дзеяньні. Зь іншага боку, патрэбна разумець людзей, якія бачаць, што расейская агрэсія, якая сёньня ёсьць ва Ўкраіне, заўтра можа прыйсьці ў Беларусь — і Беларусь будзе ў меншай ступені абароненая ад падобных паводзінаў з боку Расеі», - адзначыў першы намесьнік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Па ягоных словах, «грамадзтва ў нас сёньня не гатовае, яно замбаванае і рэжымнай прапагандай, і прапагандай з расейскіх тэлеканалаў».

«Таму выказаць сваю салідарнасьць і падтрымку брацкаму народу і змагацца ў справядлівай барацьбе супраць зьнешняга агрэсара — гэта права кожнага чалавека. Яны самі для сябе могуць прыняць такое рашэньне», - падкрэсліў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

«Я думаю, дзясяткі, а можа, і сотні беларусаў у папярэднія гады ваявалі ў розных гарачых кропках, пачынаючы з войнаў, якія адбываліся на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, прычым як з аднаго, так і з другога боку. Але, на шчасьце, сёньня гэта не ўплывае на жыцьцё беларускага грамадзтва. Я думаю, ня варта чакаць такіх наступстваў і ад тых людзей, якія будуць удзельнічаць ва ўкраінскіх падзеях», - заключыў Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны