Навіны Навіны Руху

Губарэвіч: у Беларусі адсутнічаюць магчымасці легальна правесці вулічную акцыю

Губарэвіч: у Беларусі адсутнічаюць магчымасці легальна правесці вулічную акцыю

2197 Праглядаў Мінск
У Беларусі адсутнічаць заканадаўчыя магчымасці грамадзянам легальна правесці нейкую вулічную акцыю, заявіў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Нагадаем, Рух «За Свабоду» звярнуўся ў Савет міністраў з прапановай ініцыяваць у Канстытуцыйным судзе праверку законнасці нарматыўных актаў аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Чыноўнікамі створаныя такія перашкоды, якія проста немагчыма пераадолець: дамовы на абслугоўванне мерапрыемства не заключаюць без рашэння выканаўчай улады аб правядзенні масавага мерапрыемства, а выканкам яго не дазваляе, бо няма... згаданых дамоваў, кажа «Еўрарадыё» Юрась Губарэвіч.

«Такая юрыдычная казуістыка прыводзіць да таго, што ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі за апошнія 2-3 гады не было атрымана ніводнага станоўчага адказу на заяўкі, якія падавалі грамадзяне. Мы лічым, што на дадзеную праблему мусіць звярнуць увагу Канстытуцыйны суд, даць сваю ацэнку», — падкрэсліў ён.

Юрась Губарэвіч мяркуе, што Канстытуцыйны суд мог бы выказацца на карысць захавання канстытуцыйных правоў грамадзян Беларусі на правядзенне сходаў, мітынгаў і пікетаў. Засталося толькі пачакаць рэакцыі Саўміну на зварот Руху.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны