Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» ставіць пад сумнеў канстытуцыйнасць актаў аб масавых мерапрыемствах

Рух «За Свабоду» ставіць пад сумнеў канстытуцыйнасць актаў аб масавых мерапрыемствах

2673 праглядаў Мінск
Старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся ў Савет міністраў ад імя арганізацыі з просьбай ініцыяваць у Канстытуцыйным судзе праверку законнасці нарматыўных актаў аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

«У адпаведнасці з арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай», - нагадана ў звароце.

Па выніках маніторынгу Руху, за тры гады ў многіх гарадах Беларусі «не было дазволена ніводнага масавага мерапрыемства без удзелу органаў дзяржаўнай улады».

«З сябрамі нашай арганізацыі адмаўляюцца заключаць дамовы на абслугоўванне масавага мерапрыемства без рашэння органа выканаўчай улады аб правядзенні масавага мерапрыемства, а выканаўчыя органы ўлады на падставе адсутнасці дамоваў адмаўляюць у правядзенні масавага мерапрыемства», - падкрэсліваюць у Руху «За Свабоду».

Гэтыя рашэнні супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, падкрэсліваецца ў звароце, а таксама Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У адпаведнасці з заканадаўствам Рух «За Свабоду» звярнуўся ў Савет міністраў, які мае права ўнесці прапанову аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага дакумента.

«Мы просім ініцыяваць праверку канстытуцыйнасці аб неадпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 40 вышэй згаданых нарматыўных прававых актаў аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў перад Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь», - сказана пры канцы звароту.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны