Навіны Навіны Беларусі

Аляксандр Мілінкевіч: 3 ліпеня трэба ісці на могілкі і прыгадваць ахвяраў фашызму

Аляксандр Мілінкевіч: 3 ліпеня трэба ісці на могілкі і прыгадваць ахвяраў фашызму

2232 праглядаў Мінск Брэст
3 ліпеня важны дзень у нашай гісторыі, адзначае палітык, аднак не таго зместу, які яму прыпісвае сённяшняя ўлада, лічыць старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч. Па ягоным меркаванні 3 ліпеня трэба ісці на могілкі і прыгадваць ахвяраў фашызму.

«Вызваленне ад фашыстаў, змаганне з фашызмам — справа святая. Але для Беларусі — гэта штучная свята. Вайна — гэта заўсёды трагедыя і трэба памятаць тых, хто загінуў за свабоду ў барацьбе супраць фашызму», — сказаў радыё «Рацыя» Аляксандр Мілінкевіч.

Перш за ўсё, дадаў ён, «гэта не свята, гэта трагедыя».

«У гэты дзень трэба на могілкі ісці, трэба ўспамінаць тых, хто адыйшоў. А тут атрымліваецца, што гэта такое радаснае свята. Вайна для мяне мае крыху іншы „смак“», — сказаў Мілінкевіч..

«Дзень Волі, ці Дзень прыняцця Канстытуцыі — павінны і некалі стануць дзяржаўнымі святамі ў Беларусі», — заключыў лідар Руху «За свабоду», які сённяшні дзень правёў у Брэсце.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны