Навіны Навіны Беларусі

Мілінкевіч: Мы вітаем прамову Лукашэнкі па-беларуску

Мілінкевіч: Мы вітаем прамову Лукашэнкі па-беларуску

2758 Праглядаў Мінск
Мы вітаем прамову па-беларуску афіцыйнага лідэра Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, але пакуль гэта кажа толькі пра тэндэнцыю, а не стратэгію, лічыць старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Нагадаем, 1 ліпеня Александр Лукашэнка выступіў з прамовай з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці, частка якой была па-беларуску.

«Расійская федэрацыя абазначыла, дзе „русский мир“, і цяпер ўладзе прыходзіцца адзначаць, што ў Беларусі ёсць беларускі свет», — зазначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Па яго словах, «вяртанне беларускай мовы адбываецца на фоне трагічных падзеяў ва Украіне».

«Мы вітаем беларускую прамову, але гэта кажа пра тэндэнцыю, а не стратэгію», — падкрэсліў Мілінкевіч.

Старшыня Руху лічыць, што «беларускія ўлады доўгі час шукалі ідэалогію, друкавалі падручнікі, але сапраўдная кансалідацыя народа можа адбыцца толькі на нацыянальнай глебе».

Для таго, каб Беларусь была незалежнай неабходна адраджэнне мовы, культуры, гісторыі, дадаў ён.
«Хочацца спадзявацца, што беларускасці ў Беларусі будзе ўсё больш і больш. Гэта залежыць як ад уладаў, так і ад грамадства», — зазначыў Аляксандр Мілінкевіч.

«Не будзе Беларусі ў сэрцы, нас чакае лёс васалаў», — заключыў старшыня Руху «За Свабоду».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны