Навіны Навіны Беларусі

Губарэвіч: Расія — краіна-агрэсар, і яе ўдзел у парадзе 3 ліпеня — непрымальны

Губарэвіч: Расія — краіна-агрэсар, і яе ўдзел у парадзе 3 ліпеня — непрымальны

2213 Праглядаў Мінск
Расія — краіна-агрэсар, і яе ўдзел у парадзе 3 ліпеня — непрымальны, заявіў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Нагадаем, што рух «За Свабоду» рэзка асудзіў планаваны ўдзел расейскіх салдат у парадзе 3 ліпеня з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці Беларусі.

«Расея праявіла сябе як краіна-агрэсар. З яе ініцыятывы пачаліся тыя жахлівыя падзеі, якія зараз адбываюцца на ўсходзе Украіны», — кажа Радыё «Рацыя» Юрась Губарэвіч.

Па ягоных словах, «фактычна Украіна і Расея ўцягнутыя ў вайну, якая падтрымліваецца Расеяй».

«Таму дэманстрацыя вайсковага ўзбраення, тэхнікі, удзел у мерапрыемствах 3 ліпеня пад расейскімі сцягамі, на нашую думку, непрымальны», — заключыў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны