Навіны Навіны Руху

"Адказ на ўкраінскі ўрок для нас — нацыянальная кансалідацыя"

"Адказ на ўкраінскі ўрок для нас — нацыянальная кансалідацыя"

2009 Праглядаў
25 чэрвеня ў Мінску адбылася панэльная дыскусія, прысвечаная становішчу Беларусі ў сувязі з украінскім крызісам. Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі ўрокі і наступствы канфлікту ва Украіне для Беларусі.

Доктар палітычных навук Сяргей Кізіма мяркуе, што тыя, хто чакаюць у найбліжэйшыя паўгода-год узмацнення эканамічнага крызісу ва Украіне, маюць для гэтага ўсе падставы. "Факты такія, што ў 2012 годзе большая частка экспарту ішла ў Расію, Беларусь і Казахстан, — сказаў ён. — Ясна, што ў сітуацыі, калі Еўразійскі эканамічны саюз, з аднаго боку, Еўрасаюз, з другога боку, і Украіна ў зоне свабоднага гандлю з ЕС, пэўныя бар'еры на шляху ўкраінскага экспарту непазбежна ўзнікнуць. Яна можа стаць менш экспартна арыентаванай краінай. Апрача таго, узрасце імпарт з боку Еўропы, у прыватнасці з Германіі".

Палітолаг і намеснік старшыні руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец упэўнены, што адзін з адказаў на ўрок украінскай сітуацыі для беларусаў — гэта нацыянальная кансалідацыя, пошукі дыялогаў унутры краіны і ўзмацненне нацыянальнага духу. Мы, беларусы, жывем у гэтай краіне незалежна ад нашага паходжання і мовы і хочам лепшага для сваёй краіны, гатовы паважаць адзін аднаго і правы іншых.

"Пытанни мірнага пратэсту заўсёды існуюць на парадку дня. Калі ўлада павернута спінай да сваіх грамадзян, грамадзяне маюць права на мірны пратэст, але не на насільны", — заявіў ён. //БелаПАН

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны