Навіны Навіны Беларусі

Фотарэпартаж з уручэння прэміі «За свабоду думкі»

Фотарэпартаж з уручэння прэміі «За свабоду думкі»

2723 праглядаў Бычкі
Фотарэпартаж з уручэння прэміі імя Васіля Быкава «За Свабоду думкі» 21 чэрвеня ў вёсцы Бычкі Віцебскай вобласці.

Цырымонія ўручэння прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава адбылася 21 чэрвеня, суботу, традыцыйна на радзіме пісьменніка – у вёсцы Бычкі на Віцебшчыне. Яе ўладальнікам стаў вядомы гродзенскі бард, акцёр і шоўмен Віктар Шалкевіч.

 

Сярод гасцей прэміі - удава Рыгора Барадуліна Валянціна і сястра Васіля Быкава Валянціна

Выстава беларускіх мастакоў, удзельнікаў «быкаўскага» пленэру

Старшыня Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч і госць імпрэзы пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал (злева)

Перад тымі, хто прыехаў на уручэнне прэміі, выступіла сястра Васіля Быкава Валянціна

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў чытае верш

На ўручэнне прэміі прыехалі шмат людзей з розных куткоў Беларусі

Мастак Алесь Пушкін назваў імя лаўрэата прэміі імя Васіля Быкава "За свабоду думкі"

Лаўрэатам стаў гроденскі бард Віктар Шалкевіч. На фота: ля мікрафонаў Віктар Шалкевіч і старшыня Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч

Віктар Шалкевіч выканаў некалькі песняў

 

Канцэрт працягнуўся і пад час сяброўскай бяседы. Спявае Таццяна Грыневіч.

Напрыканцы сустрэчы шмат хто захацеў мець агульнае фота. Толькі невялікая частка ад гасцей імпрэзы.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны