Навіны Навіны Руху

Мiлiнкевiч пра вызваленне Бяляцкага: Нам яго не хапала

Мiлiнкевiч пра вызваленне Бяляцкага: Нам яго не хапала

1929 Праглядаў
21 чэрвеня на волю паводле закона аб амністыі выйшаў праваабаронца Алесь Бяляцкі. За кратамі ён правёў больш за тысячу дзён.

«Бяляцкага нам яго не хапала. За гэты час праваабаронцы паказалi сябе самай кансалiдаванай сiлай. Алесь працягне тую патрэбную працу, якой займаўся раней.

Гэты дзень значны для ўсiх, хто любiць свабоду, важны для незалежнасцi Беларусi. Бо, каб захаваць незалежнасць, нашай краiне трэба супрацоўнiчаць з цывiлiзаваным светам. Пасля вызвалення Бяляцкага з’яўляецца магчымасць для перамоваў з Еўропай.

Але пры гэтым не варта ўдавацца ў эйфарыю i забывацца на iншых палiтвязняў», — сказаў, каментуючы вызваленне праваабаронцы для Pyx.by, старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года і прыгавораны за ўтойванне даходаў у асабліва буйным памеры да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Падставай для крымінальнага пераследу стала наяўнасць у яго замежных банкаўскіх рахункаў, сродкі з якіх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Адкрыць рахункі ў Беларусі не ўяўлялася магчымым, таму што «Вясна» працуе нелегальна — улады неаднаразова адмаўлялі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі. Суд таксама не ўзяў пад увагу тое, што ўрон, які нібыта нанёс дзяржаве Бяляцкі, быў поўнасцю пагашаны за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян, нагадвае БелаПАН.

Праваабаронца адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 2 Бабруйска, ён афіцыйна прызнаны вязнем сумлення. У 2012 годзе, а таксама 2013-м і 2014-м Бяляцкі вылучаўся прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію міру.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны