Навіны Беларусь і Свет

Лагвінец: Лукашэнка можа даць беларускае грамадзянства Януковічу

Лагвінец: Лукашэнка можа даць беларускае грамадзянства Януковічу

1846 Праглядаў Кіеў Мінск
Аляксандр Лукашэнка гатовы прыняць у Беларусі экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, а таксама даць яму беларускае грамадзянства, пракаментаваў для сайту Pyx.by намеснік старшыні Руху «За Свабоду», палітолаг Алесь Лагвінец.

Сёння ў Інтэрнэце з'явіўся аўдыёзапіс, на якім чалавек, які прадставіўся сынам экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, спрабуе дамовіцца пра пераезд у Беларусь свайго бацькі з чалавекам, чый голас падобны на голас кіраўніка Беларусі, Аляксандра Лукашэнкі. Па іншых звестках, званіў у адміністрацыю афіцыйнага лідэра Беларусі блогер, які разыграў Лукашэнку.

«Падобная размова, сапраўды, магла быць», - лічыць Алесь Лагвінец. Па ягоным меркаванні, Лукашэнка (калі гэта быў ён) паводзіць сабе ва ўласным вобразе: падобная структура маўлення, голас і г.д.

«Лукашэнка гатовы даваць прытулак, як гэта паказала гісторыя, дыктатарам, якіх выгналі з іх краінаў. Ён гэта зрабіў для экс-прэзідэнта Кыргызстану Бакіева, ён казаў пра падобныя рэчы і для экс-лідэра Сербіі Мілошэвіча, тое ж ён прапаноўваў і для колішняга кіраўніка Лівіі Муамара Кадафі», - адзначыў намеснік старшыні Руху.

Лагвінец лічыць, што афіцыйны лідэр Беларусі «інстынктыўна бароніць дыктараў, бо бачыць самога сабе ў падобнай сітуацыі, адчувае спагаду да выгнаных». «Мы ў адным клубе прэзідэнтаў, і мы мусім дапамагаць адзін аднаму», - працытаваў Лукашэнку ён, адзначыўшы, што пэўную ролю ў гэтым усім адыгрываюць і эканамічныя чыннікі. Кожны з выгнаных дыктатараў прыедзе са сваім нарабаваным капіталам.

«Лукашэнка можа нават даць беларускае грамадзянства Януковічу» - заключыў Алесь Лагвінец.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны