Навіны Беларусь і Свет

Губарэвіч: Шансаў на прызнанне з боку Беларусі незалежнасці Луганскай рэспублікі няма

Губарэвіч: Шансаў на прызнанне з боку Беларусі незалежнасці Луганскай рэспублікі няма

2058 Праглядаў Мінск Масква Кіеў Луганск
Шансаў на тое, што Беларусь прызнае незалежнасць так званай Луганскай народнай рэспублікі, няма, адзначыў для сайта Pyx.by першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

«Луганская народная рэспубліка» (ЛНР), якая спрабуе ўтварыць на тэрыторыі Луганскай вобласці Украіны асобную дзяржаву, але прызнаецца афіцыйным Кіевам за тэрарыстычную структуру, звярнулася да ўладаў Беларусі з просьбай прызнаць яе незалежнасць. Акрамя нашай краіны, прадстаўнікі ЛНР накіравалі зварот у Расію, Абхазію, Арменію, Венесуэлу, Інгушэцію, Казахстан, Кітай, Кубу, Прыднястроўе, Нікарагуа, Сербію, Сірыю, Чачню і Паўднёвую Асетыю.

«Кіраўніцтва ЛНР не атрымала тое на, што разлічвала, — афіцыйную падтрымку Расіі. А зайшлі пры гэтым яны далёка — пралілася кроў, і спадзеваў, што ім гэта прабачаць, няма», — лічыць першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

Юрась Губарэвіч ацэньвае зварот як апошнія сутаргавыя спробы кіраўніцтва так званай Луганскай народнай рэспублікі нешта змяніць.

У якасці ўскоснага доказу таго, што зварот застанецца без увагі афіцыйнага Мінску, ён прыгадаў сітуацыю з яшчэ дзвюма непрызнанымі амаль усімі краінамі свету рэспублікамі — Паўднёвай Асетыяй і Абхазіяй.

Па ягоных словах, ціск з боку Расіі пасля ваеннага канфлікту ў Грузіі ў 2008 годзе з мэтай прызнання іх незалежнасці быў непараўнальна больш заўважны, і ўсё роўна афіцыйны Мінск пазбег і пазбягае гэтага кроку дагэтуль.

«Тым болей, зараз беларускія ўлады не пойдуць на тое, каб прызнаць незалежнасць такога ўтварэння, як ЛНР», — заключыў Юрась Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны