Навіны Навіны Руху

Рада Руху «За Свабоду» падтрымала вылучэнне адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах

Рада Руху «За Свабоду» падтрымала вылучэнне адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах

2523 праглядаў Мінск
Рэзалюцыю, якая акрэслівае парадак удзелу Руху «За Свабоду» у прэзідэнцкіх выбарах і выбарах адзінага кандыдату ад дэмакратычных сілаў, падтрымалі сёння ўдзельнікі рады арганізацыі. Да таго, адзінагалосна была прыняты зварот да беларускага ўраду з прапановай адмяніць візавы рэжым з Еўразвязам.

«Рух “За Свабоду” выступае за выпрацоўку адзінай стратэгіі дзеянняў дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкую выбарчую кампанію 2015 году і абранне адзінага альтэрнатыўнага кандыдата ў прэзідэнты», - адзначана ў рэзалюцыі пра прэзідэнцкія выбары-2015

У дакуменце падкрэсліваецца, што зараз ідуць такія перамовы, і Рух прымае ў іх актыўны ўдзел.

Сябры арганізацыі выказаліся за дапрацоўку працэдуры выхаду на адзінага кандыдату і выступілі з канкрэтнымі дадаткамі і праўкамі.

Рух «За Свабоду» таксама звярнуўся да Ўраду Беларусі з прапановай «скасаваць візавы рэжым для грамадзянаў дзяржаваў-чальцоў і дзяржаваў-кандытатаў на ўступленне ў Еўрапейскі звяз, а таксама Швейцарыі, Нарвегіі, Ісландыі, Ліхтэнштэйну, Японіі, ЗША і Канады».

У рэзалюцыі пра скасаванне візаў адзначаецца, што пазітыўны досвед бязвізавага рэжыму пад час Чэмпіянату свету па хакею паказаў, што тэхнічна Беларусь цалкам гатовая на такі крок

Пад час пасяджэння рады былі прынятыя ў склад арганізацыі 14 новых сябраў Руху «За Свабоду». Удзельнікі праслухалі справаздачу па супольных кампаніях, у якіх удзельнічае арганізацыя: «Права выбару», «Народны рэферэндум» - а таксама «Народнай праграмы».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны