Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» — супраць георгіеўскіх стужак

Рух «За Свабоду» — супраць георгіеўскіх стужак

1965 Праглядаў Мінск
Забараніць раздачу і выкарыстанне ў грамадскіх месцах так званых георгіеўскіх стужак. Такую заяву распаўсюдзіў Рух «За Свабоду» ў сувязі з тым, што раздача такіх стужак ажыццяўляецца ў сталічных гіпермаркетах.

Забараніць раздачу і выкарыстанне ў грамадскіх месцах так званых георгіеўскіх стужак. Такую заяву распаўсюдзіў Рух “За Свабоду” ў сувязі з тым, што раздача такіх стужак ажыццяўляецца ў сталічных гіпермаркетах.

На афіцыйных сайтах маркетаў заклікаюць прымацоўваць гэтыя стужкі на аўтамабілі, адзенне, сумкі, дзіцячыя каляскі ў знак падзякі ветэранам і памяці пра іх.

Па каментар Радыё "Рацыя" звярнулася да намесніка старшыні Руху "За Свабоду", палітолага Алеся Лагвінца:

- У сённяшні час георгіеўскія стужкі адлюстроўваюць расейскую агрэсію і парушэнне тэрытарыльнай цэласнасці суседніх краінаў. Па сутнасці, сёння георгіеўскія стужкі ўвасабляюць сабой расейскі імперыялізм, яны маюць вельмі аддаленае дачыненне да перамогі ў Другой сусветнай вайне. Таму мы палічылі патрэбным звярнуцца да беларусаў і да ўладаў, хаця наконт уладаў мы не цешым сябе ілюзіямі.

Рух “За Свабоду” заклікае беларусаў “адмаўляцца ад выкарыстання георгіеўскіх стужак у знак салідарнасці з Украінай і пратэсту супраць ваеннай агрэсіі”. Ды прапануе святкаваць угодкі перамогі ў Другой сусветнай вайне з іншымі, у тым ліку нацыянальнымі, сімваламі, - гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны