Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» заклікае спыніць раздачу чорна-аранжавых стужак

Рух «За Свабоду» заклікае спыніць раздачу чорна-аранжавых стужак

9974 праглядаў Мінск
Заява Руху «За Свабоду» ў сувязі з раздачай у адным з мінскіх гіпермаркетаў чорна-аранжавых т.зв. «георгіеўскіх», стужак.

У адным з гіпермаркетаў Мінску з 2 траўня праходзіць акцыя «Я памятаю, я ганаруся», у межах якой да 9 траўня ўсім ахвотным пакупнікам выдаюць т.зв. «георгіеўскія стужкі».

Чорна-аранжавая сімволіка ўсё менш і менш асацыюецца з Днём Перамогі над нацызмам і фашызмам. Яна ўсё больш становіцца сімвалам расійскага імперыялізму. Пасля апошніх падзеяў ва Ўкраіне яна адназначна мае новы адмоўны сэнс як услаўленне сепаратызму і вайсковай агрэсіі.

У сувязі з гэтым, Рух «За Свабоду» заклікае Мінскі гарвыканкам, іншыя органы мясцовых уладаў, а таксама Савет міністраў да забароны раздачы і выкарыстання т.зв. «георгіеўскіх стужак» у грамадскіх месцах.

Мы таксама заклікаем беларусаў адмаўляцца ад выкарыстання гэтых стужак у знак салідарнасці з Украінай і пратэсту супраць вайсковай агрэсіі, прапануем святкаваць гадавіну перамогі ў Другой сусветнай вайне з іншымі, у тым ліку нацыянальнымі, сімваламі.

Тэгі: заявы 49

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны