Навіны Навіны Беларусі

Трымацца нейтралітэту

Трымацца нейтралітэту

1878 Праглядаў Мінск
Зварот удзельнікаў ініцыятывы «Народны рэферэндум» да ўладаў Беларусі з нагоды візіту ў Мінск кіраўніцтва Расіі.

"29 красавіка ў Мінск прыязджае прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. Візіт адбываецца ў час, калі Расія вядзе вайну ва Ўкраіне. Гэта наўпрост пагражае існаванню Беларусі, бо створаны небяспечны прэцэдэнт сілавога ўмяшальніцтва ў справы суседняй дзяржавы, з якой Расію звязвалі аформленыя ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі дабрасуседскія адносіны. Не кажучы ўжо пра так званае “славянскае братэрства”, якое раструшчваецца на вачах усяго свету.

Перамовы ў Мінску будуць вельмі няпростымі. Мы заклікаем кіраўніцтва Беларусі пацвердзіць прынцып цэласнасці, непадзельнасці Украіны. Заклікаем прытрымлівацца замацаванага ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь нейтралітэту і не рабіць ніякіх, нават самых малых крокаў, якія могуць пагражаць нашай незалежнасці. У гэтым, нягледзячы на ўсё нашы палітычныя разыходжанні, мы мусім быць адзіныя.

Заклікаем беларускія ўлады далучыцца да заяўленага на 14 траўня Маршу Незалежнасці - ініцыятывы дзеля кансалідацыі беларускага грамадства на грунце абароны незалежнасці нашай краіны".

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны