Навіны Навіны Беларусі

Разам за незалежнасць

Разам за незалежнасць

3068 Праглядаў Мінск
У Мінгарвыканкам 25 красавіка была пададзеная заяўка на правядзенне Маршу Незалежнасці. Згодна з планам арганізатараў, 14 траўня ад 17.00 і да 17.30 запланаваны збор удзельнікаў на пляцоўцы каля Нацынальнай бібліятэкі, потым — шэсце па праезнай частцы праспекта Незалежнасці да плошчы Незалежнасці і правядзенне там ад 19.30 мітынгу.

Сярод заяўнікаў мерапрыемства — першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні Руху «За свабоду» Алесь Лагвінец, намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, сябра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазняк і адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі.

«Мэта правядзення Маршу Незалежнасці — публічнае выказванне падтрымкі ідэі мацаванння незалежнасці Беларусі і канстытуцыйнага палажэння пра нейтралітэт», — заявіў на прэс-канферэнцыі з нагоды падавання заяўкі Юрась Губарэвіч.

Па ягоных словах, сёння пытанне пагрозы незалежнасці Беларусі стаіць як ніколі востра, і беларускае грамадства павінна прадэманстраваць сваё адзінства ў справе абароны суверэнітэту краіны.

На думку Губарэвіча, можна разлічваць, што ў прапанаваным фармаце ў маршы возьмуць удзел у разы больш людзей, чымсьці звычайна пад час вулічных акцый у Мінску. «Улады ўжо доўгія гады не даюць прайсціся па цэнтры гораду», — нагадаў ён. І дадаў кансалідацыйны Марш Незалежнасці немагчыма праводзіць на задворках сталіцы.

Па словах Алеся Лагвінца, арганізатары чакаюць на маршы ўдзельнікаў не толькі пад бел-чырвона-белымі, але і дзяржаўнымі чырвона-зялёнымі. «Нашае грамадства — падзеленае. Важна прыйсці да нейкага мінімуму, на які ўсе згодныя», — падкрэсліў Лагвінец, дадаўшы, што трэба рабіць крокі насустрач, і апазіцыя гэта робіць.

«Дата 14 траўня абраная невыпадкова, — падкрэсліў Ігар Лялькоў. — 19 год таму, у 1995 годзе, адбыўся рэферэндум, які замацаваў падзел на „чэсных і нячэсных“, „свядомых і несвядомых“, бел-чырвона-белых і чырвона-зялёных. Мы хочам пакласці канец такому падзелу. У сітуацыі, калі існуе пагроза незалежнасці, усё грамадства павінна бараніць яе».

Па ягоных словах, арганізатары хочуць даць «уладзе шанец разам з намі прадэманстраваць прыхільнасць да гэтай святой для кожнага беларуса справы».

Арганізатары падкрэслілі: тое, што Марш Незалежнасці мусіць прайсці пад час правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі, дасць дадатковую магчымасць паказаць замежным заўзятарам, як у Беларусі развіваюцца падзеі, наколькі падтрыманая ідэя абароны незалежнасці, у тым ліку пад чырвона-зялёнымі сцягамі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны