Навіны Навіны Беларусі

Чарнобыльскі шлях-2014

Чарнобыльскі шлях-2014

2311 Праглядаў Мінск
26 красавіка у гэтым годзе пройдзе традыцыйная акцыя «Чарнобыльскі шлях». Збор абвешчаны на 16 гадзінаў на пляцоўцы каля кінатэатра «Кастрычнік» (Мінск), потым пройдзе шэсце да плошчы Бангалор і мітынг у парку Дружбы народаў.

Па словах арганізатараў акцыя пройдзе пад лозунгамі: «Мы за бяз’ядзерны свет! Мы за ўстойлівую і бяспечную энергетыку! Мы за энергетычную незалежнасць! Не АЭС! Не вайне!»

«Ядзерная пагроза сёння набывае рэальныя абрысы — гэтая пагроза cыходзіць з імпэрскіх амбіцый Расіі, якая засяроджвае да межаў з Украінай вайсковыя фармаванні, змясціла на тэрыторыі Беларусі свае ваенныя аб’екты і авіяцыю, здольную несці на борце тактычную ядзерную зброю», — адзначаюць арганізатары.

Па іх словах, «пагроза чарговай экалагічнай катастрофы з прычыны магчымай аварыі на АЭС, якую ў Беларусі пачалі будаваць па эксперыментальнай расійскай тэхналогіі, да з’яўлення праекта і яго экспертызы, паскоранымі тэмпамі, з парушэннем законаў», акрамя таго існуе «пагроза Чарнобыля, які працягвае забіваць беларусаў і гэтаму актыўна спрыяюць улады краіны, замоўчваючы рэальныя наступствы аварыі, асвойваючы забруджаныя землі і вяртаючы туды жыхароў».

«Мы, грамадзяне Беларусі, не хочам быць закладнікамі амбіцый дыктатараў! Мы не дазволім свой край, краіну і планету зрабіць новым Чарнобылем! Мы выходзім 26 красавіка на Чарнобыльскі шлях, каб запатрабаваць: спыніць будаўніцтва АЭС і распрацаваць стратэгію бяз’ядзернага развіцця Беларусі, вывесці з Беларусі расійскія ваенныя аб’екты і фарміраванні, абараніць беларусаў ад наступстваў Чарнобыля, правесці ў краіне дэмакратычныя рэформы, без якіх немагчыма выкананне ўсіх папярэдніх патрабаванняў», — заключылі арганізатары шляху.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны