Навіны Навіны Руху

Марш Незалежнасці

Марш Незалежнасці

2886 Праглядаў Мінск
Рух «За Свабоду» ініцыюе правядзенне ў сталіцы Беларусі Маршу Незалежнасці.

У сёлетнім пасланні кіраўніка Беларусі парламенту і беларускаму народу шмат было сказана пра незалежнасць і пагрозы для яе. Мы лічым, што адна з пагрозаў палягае ў расколатасці беларускага грамадства. Супрацьстаяць знешнім рызыкам без шырокай падтрымкі народу немагчыма. Гарантам абароны і ўмацавання незалежнасці ёсць не адна кіруючая асоба, а ўсе беларусы!

Мэта Маршу Незалежнасці – публічнае выказванне падтрымкі ідэі мацаванння незалежнасці Беларусі, а таксама канстытуцыйнага палажэння пра нейтралітэт.

Шэсце запланавана ад пляцоўкі каля Нацыянальнай бібліятэкі па праезнай частцы праспекту Незалежнасці да плошчы Незалежнасці з далейшым правядзеннем там мітынгу. Меркаваная дата акцыі – 14 траўня

Гэта той дзень, калі раскол у беларускім грамадстве паглыбіў рэферэндум па змене дзяржаўнай сімволікі. На Марш Незалежнасці мы заклікаем браць перадусім бел-чырвона-белыя сцягі! Бо яны галоўны сімвал нашай незалежнасці і дзяржаўнасці. Калі ёсць патрыёты Беларусі, які атаясамліваюць незалежнасць з сённяшняй дзяржаўнай сімволікай, мы запрашаем іх далучыцца. Беларусь у нас - адна!”, - кажа намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец.

Рух “За Свабоду” запрашае далучыцца да арганізацыі Маршу Незалежнасці ўсе незалежніцкія сілы краіны. Заяўка на правядзенне шэсця і мітынгу будзе пададзена на гэтым тыдні.

Важна, каб ўлада не на словах, а на справе даказала гатоўнасць бараніць незалежнасць і спрыяць кансалідацыі грамадства, агульнанацыянальнаму кансенсусу. Паводле здаровага сэнсу ўлады мусяць не толькі дазволіць акцыю, але і далучыцца да яе”, - заяўляе першы намеснік старшыні Руху Юрась Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны