Навіны Навіны Руху

Фотарэпартаж з канферэнцыі рэфарматараў

Фотарэпартаж з канферэнцыі рэфарматараў

3310 Праглядаў Мінск
Фотаздымкі і некаторыя цікавыя цытаты ўдзельнікаў канферэцыі «Праграма пераўтварэнняў для Беларусі: рэгіянальны вопыт і выклікі», якую Рух «За Свабоду» арганізаваў 17 красавіка.

Старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец і вядомы польскі палітык і эканаміст Лешэк Бальцэровіч абмяркоўваць праграму канферэнцыі

Лешэк Бальцэровіч

Лешэк Бальцэровіч: Ад сацыялізму немагчыма сыходзіць павольна, трэба рабіць рэформы хутка. Бо і пажар трэба тушыць хутка.

Зала была поўная людзей, жадаючых пачуць вядомых эканамістаў пра магчымасці рэфармавання Беларусі

Бальцэровіч адказвае на пытанні ўдзельнікаў канферэнцыі

Пытанні ўдзельнікаў. Сваё задае дырэктар па даследванням Ліберальнага клубу Яўгені Прэйгерман.

Сярод удзельнікаў канферэнцыі — вядомыя эканамісты, палітыкі і эксперты з Беларусі, Польшчы, Эстоніі, Славакіі і Літвы.

Заснавальнік парталу Tut.by Юры Зісер

Канечне, мы не можам рэфармаваць беларускую эканоміку за некалькі год, але маглі б гэта зрабіць за мінулыя дваццаць, сказаў беларускі эканаміст Станіслаў Багданкевіч.

Эканаміст Аляксандр Чубрык распавёў пра неабходнасць інвестыцый у беларускую эканоміку

Расійскія СМІ распавядаюць пра эканоміку Эстоніі гістарычныя казкі, кажа вядомы эстонскі эканаміст Эрык Тэрк.

Аляксандр Мілінкевіч сярод слухачоў

Славацкі журналіст і эканаміст Ігар Барат пасля выступу

У вас (у Беларусі) ёсць патэнцыял, і ўсё будзе добра, бо галоўнае багацце — гэта людзі, сказаў доктар эканамічных навук і прафесар з Літвы Кястуціс Главяцкас.

Слова на літару «д» (дэвальвацыя) у Беларусі — забароненае. На ўсялякі выпадак яго падмяняюць на дэнамінацыю, у спадзяванні на тое, што народ не заўважыць, кажа эканаміст Сяргей Чалы.

Беларусы ўвесь час выбіраюць паміж роўнасцю і свабодай — роўнасць, у тым ліку і ў эканоміцы, лічыць эканаміст Леанід Заіка.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны