Навіны Навіны Руху

Лешэк Бальцэровіч выступіць у Мінску

Лешэк Бальцэровіч выступіць у Мінску

2163 праглядаў Мінск
Вядомы польскі эканаміст і палітык Лешэк Бальцэровіч возьме ўдзел 17 красавіка ў міжнароднай канферэнцыі «Праграма пераўтварэнняў для Беларусі: рэгіянальны досвед і выклікі».

Яна арганізуецца ў Мінску Рухам «За Свабоду» ў межах кампаніі «Народная праграма». Удзел у канферэнцыі возьмуць як замежныя адмыслоўцы з досведам складання канцэпцый рэформаў і іх правядзення, так і беларускія эксперты ў розных галінах эканомікі.

Лешэк Бальцэровіч — архітэктар эканамічных рэформаў у Польшчы на пачатку 1990-х гадоў (так званая «шокавая тэрапія», або «План Бальцэровіча»). Ён займаў пасаду віцэ-прэм’ера, кіраваў Нацыянальным банкам Польшчы ў 2000-х гадах.

Тэма выступу Бальцэровіча — «Змены ў постсацыялістычнах краінах Цэнтральнай Еўропы».

«Лешэк Бальцэровіч — самы вядомы рэфарматар на постсацыялістычнай прасторы ў Еўропе і запатрабаваны па сённяшні дзень. Я вельмі ўсцешаны, што ён пагадзіўся ўзяць удзел у канферэнцыі, — кажа лідар Руху „За Свабоду“ Аляксандр Мілінкевіч. — Бо апошнім часам у Еўрасаюзе усё часцей можна пачуць, што Беларусь стала несамастойнай, што пытанне пераменаў вырашыцца не ў Мінску, а ў іншых сталіцах. Беларускім экспертам варта і трэба знаёміцца з розным досведам — і негатыўным, і пазітыўным. Дарэчы, сам Лешэк Бальцэровіч заўважае, што ў падрыхтоўцы да рэформаў важная не толькі праграма пераўтварэнняў, але і адпаведны стан грамадства. Каб людзі верылі ў магчымасці рэформаў».

Праграма канферэнцыі — тут.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны