Навіны Беларусь і Свет

Прарасейская пазіцыя

Прарасейская пазіцыя

1864 праглядаў Мінск Кіеў Масква Сімферопаль
У канфлікце Кіева і Масквы афіцыйны Менск праз свае заявы сам звужае поле для дыпламатычных манеўраў.

Нікога не пакрыўдзіць, як вельмі хацелася кіраўніку Беларусі, не атрымалася. Афіцыйны Менск працягвае трансляваць сваю прарасейскую пазіцыю па падзеях ва Украіне. Але ў спробе захаваць здаровы сэнс, чыноўнікі часам супярэчаць самі сябе.

Яшчэ адным беларускім топ-чыноўнікам, які агучыў пазіцыю Беларусі адносна Крыму, стала старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. У інтэрв’ю дзяржаўнаму тэлеканалу СТВ яна заявіла, што з пункту гледзішча волевыяўлення рэферэндум у Крыме быў на сто адсоткаў легітымны, але не канстытуцыйным.

Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК сказала: «З пункту гледжання легітымнасці ці з пункту гледжання волівыяўлення — абсалютна, сто адсоткаў, і гэта відаць няўзброеным вокам. З пункту гледжання адпаведнасці Канстытуцыі ўкраінскай, ну, напэўна, не, таму што ні адна краіна не закладзе сабе ў Канстытуцыю бомбу, то ёсць магчымасць узяць і сябе разарваць».

Скончыла Ярмошына усе ж тым, што ў гэтым выпадку трэба сыходзіць з фактычных падзеяў, якія ўжо адбыліся, а дакладней з таго што далучэнне Крыма да Расеі здзейснены факт.

Палітолаг намеснік старшыні Алесь Лагвінец адказаў на пытанне журналістаў «Белсату»: «Каму і навошта накіраваны мэсадж Ярмошынай аб тым, што рэферэндум у Крыму легітымны?»

Ён кажа, што Ярмошына «апелюе да разумення суверэнітэту, народнай легітымнасці, нібыта бальшыня народу выступала ў Крыме за незалежнасць і наступнае ўлучэнне ў склад Расіі». «Але тут узнікаюць шматлікія пытанні, пытанне працэдуры, пытанне запрашэння міжнародных назіральнікаў і пытанне больш шырокага абмеркавання і выслухоўвання ўсіх бакоў», — адзначыў Лагвінец.

Пераломным момантам у падтрыманні нейтралітэту паміж Расеяй і Украінай стала рэзалюцыя ААН аб тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, калі Беларусь ўвайшла ў кола 11 краінаў-ізгояў, якія прагаласавалі супраць.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны