Навіны Навіны Беларусі

Актывіст Руху «За Свабоду»: мяне адлічылі з БДУ за грамадскую актыўнасць

Актывіст Руху «За Свабоду»: мяне адлічылі з БДУ за грамадскую актыўнасць

3004 праглядаў Мінск
Па версіі кіраўніцтва інстытуту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адлічэнне актыўнага студэнта, сябра Руху «За Свабоду» Мікіты Семяненкі адбылося за акадэмічную непаспяховасць, бо Мікіта не здаў залік. Сам ён настойвае, што менавіта ягоная актыўная грамадзянская пазіцыя стала сапраўднай прычынай.

«Выезды за мяжу, удзел у мясцовых выбарах і мая актыўная палітычная пазіцыя, што тычыцца назірання ў Беларусі і за мяжой, паўплывалі на маё адлічэнне. Выйшла так, што па замежнай літаратуры ў мяне назбіралася нейкая колькасць „энак“. І выкладчык на мяне пакрыўдзіўся, падумаў, што я яго не паважаю, сказаў, што я залік не атрымаю, бо „па ўсялякіх Вільнях раз’язджаю“», — распавёў Радыё «Рацыя» Мікіта Семяненка.

«Відавочна, што рэпрэсіўная сістэма ў дачыненні да актыўных студэнтаў працягвае дзейнічаць», — заўважае першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Па ягоным меркаванні, «зараз яна набірае больш вычварныя формы».

«Кіраўнікі беларускіх вну разумеюць, што адлічаны студэнт не застанецца без дапамогі, ён можа быць уладкаваны на вучобу ў адзін з еўрапейскіх вну, перадусім, па праграме Каліноўскага. Таму яны стараюцца ўсялякім чынам не дапусціць найперш раскрыцця інфармацыі пра падобныя выпадкі з выключэннем студэнтаў. Па-другое, таго, каб студэнт з’ехаў з краіны і ўладкаваўся», — адзначыў Губарэвіч.

Таму, паводле Юрася Губарэвіча, Рух «За Свабоду» лічыць неабходным агалошваць такія факты ціску на палітычна актыўную моладзь і забяспечыць працяг навучання рэпрэсаваным студэнтам за мяжой.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны