Навіны Навіны Беларусі

Сябар Руху «За Свабоду» пабыў дэпутатам толькі 5 дзён

Сябар Руху «За Свабоду» пабыў дэпутатам толькі 5 дзён

3181 прагляд Шуміліна
28 сакавіка сябар руху «За Свабоду» Аляксандар Шчамлёў убачыў новы пратакол выбарчай камісіі. Згодна з пададзенымі ў ім лічбамі, ён прайграў выбары — у яго на адзін голас меней, чым у ягонай суперніцы, завуча Амбросавіцкай сярэдняй школы.

28 сакавіка сябар руху «За Свабоду» Аляксандар Шчамлёў убачыў новы пратакол выбарчай камісіі. Згодна з пададзенымі ў ім лічбамі, ён прайграў выбары — у яго на адзін голас меней, чым у ягонай суперніцы, завуча Амбросавіцкай сярэдняй школы.

Паводле ж пратаколу, складзенага ўвечары 23 сакавіка, ён набраў на 14 галасоў болей і перамог.

Аляксандар Шчамлёў кажа, што хацеў сфатаграфаваць той першы пратакол, але камісія яму забараніла. Аднак лічбы ён запомніў. Гэта ня цяжка — акруга маленькая:

«Усё памятаю. Атрымалі бюлетэні 47 чалавек, 18 прагаласавалі датэрмінова і 29 — у дзень выбараў. З 18 «датэрміновых» галасоў у мяне 10, а ў яе — 8. Ніхто дома не галасаваў. Паводле агульных падлікаў 23 сакавіка, 4 чалавекі прагаласавалі супраць усіх, 27 — за мяне, 13 — за маю суперніцу, несапраўдных бюлетэняў было 3», - распавёў ён.

Па ягоных словах, тое, што ўбачыў у новым пратаколе, яго ўразіла. «Атрымалі бюлетэні, аказваецца, ужо не 47, а 49 выбарцаў. Зь іх за мяне прагаласавалі, высьветлілася, толькі 12 чалавек, за завуча — 13 чалавек. Ужо 5 чалавек, напісана, прагаласавала супраць усіх. А несапраўднымі прызнана ажно 19 бюлетэняў!» - адзначыў Шчамлёў.

Паводле Аляксандра Шчамлёва, падлікі ў дзень выбараў былі дакладныя — дый як там можна было памыліцца, калі выбарцаў паўсотні. Але потым, казалі ў вёсцы, чальцоў камісіі выклікалі да раённага начальства, і вось цяпер, праз 5 дзён пасьля выбараў, камісія склала іншы пратакол.

«Асобная гаворка пра тое, які ўзровень даверу ў людзей да дэпутаткі, калі за яе з пяці ці шасьці дзясяткаў мясцовых прагаласавалі толькі 13 чалавек! Але дужа шмат пытаньняў пра падлікі і зьмену дадзеных у пратаколе. Пакуль яшчэ не рашыў, бо дужа ўражаны тым што адбылося, але, хутчэй за ўсё, буду скардзіцца на дзеяньні камісіі», — кажа Аляксандар Шчамлёў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны