Навіны Аналітыка

Лагвінец: расіяне чакаюць ад Лукашэнкі значна большай падтрымкі, чым ён выказвае

Лагвінец: расіяне чакаюць ад Лукашэнкі значна большай падтрымкі, чым ён выказвае

1727 Праглядаў Мінск
Амбасадар РФ у Беларусі Аляксандар Сурыкаў на прэс-канферэнцыі 27 сакавіка заявіў, што Расея ўдзячная Аляксандру Лукашэнку за ягоную пазыцыю ў справе Крыму. Паводле яго, Лукашэнка «зафіксаваў факт таго, што Крым стаў расейскім». Але палітолаг, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец у інтэрв’ю Радыё «Свабода» не згадзіўся з гэтым меркаваннем.

«Крамлю вельмі патрэбна, каб хоць нехта цалкам падтрымаў ягоныя дзеяньні ў Крыме. Дзеля гэтага расейскі амбасадар наўмысна перабольшвае пазыцыю кіраўніка Беларусі», — кажа Алесь Лагвінец.

Ён лічыць, што «Лукашэнка ў сваіх выказваньнях стараўся лявіраваць і не пакрыўдзіць ніводзін з бакоў».

«А выказваньні амбасадара Сурыкава — гэта, хутчэй, іронія. А можа, нават і правакаваньне, каб Лукашэнка вызначыўся са сваёй пазыцыяй ня толькі па Крыме, але і па ўсёй Украіне.

То бок мне падаецца, што гэта ідзе такая гульня нібыта неразуменьня. Але такога фасаднага, павярхоўнага. Бо расейцы цудоўна ведаюць, што Лукашэнка трапіў у пастку. І яму вельмі цяжка цяпер рухацца да канца ці ў той, ці ў супрацьлеглы бок. Расейцы чакаюць ад яго нашмат большага. Ён нешта робіць, але, відаць, ня ўсё, што адпавядала б расейскім інтарэсам», — падкрэсліў Лагвінец.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны