Навіны Навіны Беларусі

Раней судзімага старшыню Шклоўскага райсавета не абралі дэпутатам новага склікання

Раней судзімага старшыню Шклоўскага райсавета не абралі дэпутатам новага склікання

2454 праглядаў Шклоў
Старшыня Шклоўскага райсавета 26 склікання Міхаіл Паўловіч не абраны дэпутатам Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання.

Міхаіл Паўловіч балатаваўся кандыдатам у дэпутаты райсавета па Школьнай выбарчай акрузе № 12 горада Шклова і, згодна афіцыйнай інфармацыі ўчастковай выбарчай камісіі, саступіў па выніках падліку галасоў сваёй канкурэнтцы — намесніку дырэктара ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Шклова» Людміле Анікеевай. За Людмілу Анікееву аддалі свае галасы 269 выбаршчыкаў, за Міхаіла Паўловіча — 173.

Кандыдат эканамічных навук са Шклоўскага раёна, сябра Руху «За Свабоду» Пётр Мігурскі кажа, што тое, што дэпутатам не абралі раней судзімага старшыню Шклоўскага райсавета 26 склікання Міхаіла Паўловіча можна лічыць перамогай дэмакратычных актывістаў Шклоўскага раёна.

«На працягу амаль месяца мы змагаліся за тое, каб інфармацыя пра маючуюся ў Міхаіла Паўловіча судзімасць была данесеная да выбаршчыкаў, — распавядае Пётр Мігурскі. — Разам з Рыгорам Кастусёвым мы звярталіся па гэтым пытанні ў выбарчую камісію, пракуратуру, суд і райвыканкам. Згодна маёй інфармацыі, шклоўскія раённыя ўлады нарэшце самі зразумелі ўсю недарэчнасць сітуацыі, калі раней судзімы чалавек з’яўляецца старшынёй райсавета. Яшчэ да дня „выбараў“ было прынятае рашэнне, што Міхаіл Паўловіч нават не стане дэпутатам райсавета новага склікання. Так яно і атрымалася па выніках галасавання, і я лічу, што ў гэтым ёсць вялікая заслуга дэмакратычных актывістаў Шклоўскага раёна».

Нагадаем, што шклоўскія дэмакратычныя актывісты неаднаразова падавалі заявы ў пракуратуру Шклоўскага раёна і ў раённую выбарчую камісію з патрабаваннем звярнуць увагу на парушэнні выбарчага заканадаўства пры апублікаванні звестак пра кандыдатаў у дэпутаты Шклоўскага райсавета ў раённай газеце «Ударны фронт». Шклоўская раёнка праігнаравала беларускае выбарчае заканадаўства і не ўказала ўзровень прыбыткаў кандыдатаў у дэпутаты за мінулы год, а таксама наяўнасць у іх судовых пакаранняў. У прыватнасці, была не ўказана судзімасць у старшыні Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў Міхаіла Паўловіча 26 склікання, таксама як і яго заробак, адзначаюць «Праваабаронцы за свабодны выбары».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны