Навіны Навіны Беларусі

Дзень Волі-2014: пад бел-чырвона-белымі і жоўта-блакітнымі сцягамі

Дзень Волі-2014: пад бел-чырвона-белымі і жоўта-блакітнымі сцягамі

3594 праглядаў Мінск
25 сакавіка ўвечары ад мінскага кінатэатра «Кастрычнік» у бок плошчы Бангалор рушыла шэсце колькасцю ў дзве тысячы чалавек — гэтак дэмакратычная супольнасць святкавала Дзень Волі ў гонар абвяшчэння ў 1918 годзе гэтым днём Беларускай Народнай Рэспублікі.

Выступаючы на мітынгу ў парку Дружбы народаў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец сказаў: «На нас вялізарная адказнасць за лёс нашай краіны, за лёс нашай нацыі, нашага рэгіёну. Нам зусім не хочацца, каб Беларусь была ўцягнутая ў расійскія, імперскія ініцыятывы, каб мы сталіся проста полем для іхніх амбіцыяў, таму Беларусь павінна захоўваць свой нейтралітэт, павінна, як і дэмакратычная Украіна рухацца ў бок еўрапейскай інтэграцыі».

Лагвінец зачытаў зварот з нагоды Дня Волі старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны