Навіны Навіны Беларусі

«Права выбару»: вынікі мясцовых выбараў — несапраўдныя

«Права выбару»: вынікі мясцовых выбараў — несапраўдныя

2204 праглядаў Мінск
Вынікі выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў — несапраўдныя, заявілі прадстаўнікі кампаніі «Права выбару» на выніковай прэс-канферэнцыі.

«Выбарчыя камісія адвольна абыходзіліся з заканадаўствам, - распавёў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. - У выніку назіраліся фальсіфікацыі, высокі ўзровень ціску на назіральнікаў: іх выдалялі з участкаў, пазбаўлялі акрэдытацыі».

Па словах сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага, яны таксама адзначаюць, што змены заканадаўства, прынятыя восенню 2013 года, пагоршылі магчымасці апазіцыйных кандыдатаў для ўдзелу ў выбарах. «Высоўванне і рэгістрацыя кандыдаў прахадзілі выключна ў няроўных умовах», - адзначыў ён для  БелаПАН

Назіральнікі, па ягоных словах зафіксавалі, «масавыя маніпуляцыі» з яўкай выбарцаў на большай частцы ўчасткаў, падлік галасоў праходзіў непразрыста, назіральнікі не маглі яго кантраляваць.

«У такіх умовах прадстаўнікі кампаніі "Права выбару" сцвярджаюць, што выбары дэпутатаў мясцовых саветаў не з'яўляюцца справядлівымі, сумленнымі і дэмакратычнымі, а іх вынікі не адлюстроўваюць сапраўднае волевыяўленне грамадзянаў. Мы не прызнаем вынікі гэтай выбарчай кампаніі», — заявіў Рымашэўскі.

«Асноўнай задачай нашай кампаніі было тое, каб на падставе канкрэтных фактаў патлумачыць выбарцам, чаму той кандыдат, за якога яны аддалі галасы, не стаў дэпутатам», - падвёў для сайту Pyx.by Юрась Губарэвіч вынікі працы кампаніі «Права выбару» на мясцовых выбарах.

Па ягоных словах, яны збіраюцца даносіць гэтую інфармацыю да выбарцаў з дапамогай рознай інфармацыйнай прадукцыі – і гэта стане наступным этапам для кампаніі «Права выбару».

«Кампанія была досыць дынамічнай і была паспяховай», - заключыў Губарэвіч.

Учора, 23 сакавіка, пасля сканчэння галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў Беларусі, назіральнікі кампаніі «Права выбару» назіралі за працэдурай падліку галасоў на 320 выбарчых участках у 93 акругах. На 191 участку, па іх дадзеных, падлік галасоў не быў ні празрыстым, ні галосным (у тым ліку на 73 з 85 участкаў у Мінску). Пры гэтым, на 183 участках сябры камісіі не паведамлялі старшыні ўголас свае вынікі падліку (так, каб чулі астатнія сябры камісіі і назіральнікі).

Кампанія “Права выбару” праводзіцца на падставе пагаднення дэмакратычных сілаў, якое падпісалі арганізацыйны камітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», грамадзянская кампанія «Гавары праўду!», Партыя БНФ, Рух «За Свабоду», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская партыя «Зялёныя» і арганізацыйны камітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны