Навіны Навіны Беларусі

Яўка на акрузе, дзе балатаваўся актывіст Руху «За Свабоду», склала 146%

Яўка на акрузе, дзе балатаваўся актывіст Руху «За Свабоду», склала 146%

2755 Праглядаў Дрыбін
У Дрыбінскай выбарчай акрузе № 2 у мясцовых выбарах паўдзельнічалі 406 выбарцаў замест першапачаткова ўнесеных у спісы 278 чалавек, паведаміў сайту Pyx.by актывіст Руху «За Свабоду» Андрэй Юркоў, які балатаваўся па гэтай акрузе у раённы савет.

На гэта акрузе балатаваліся тры кандыдаты: намеснік кіраўніка па ідэалагічнай працы і кадраваму забяспячэнню аддзела ўнутраных справаў Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Дзенісевіч, галоўны інжынер філіала «Магілеўскіх электрычных сетак» Яўгеній Малюшэўскі і незалежны кандыдат, актывіст Руху «За Свабоду», спецыяліст па маркетынгу «Учхоз БГСХА» Андрэй Юркоў.

«У выніку Дзенісевіч, кандыдат, які атрымаў першае месца, набраў 212 галасоў, я — 100, а Малюшэўскі — 41», — адзначыў Андрэй Юркоў.

фота з сайту horki.info

Ён каментуе гэтыя вынікі досыць іранічна. «Гэта ўсё сведчыць аб прафесійнасці і добрай працы выбаркаму, бачна, што яму давяраюць. А мы можам, пакуль ёсць выбары, удзельнічаць у іх, агітаваць. Не будзе выбараў, дык не будзем», — адзначыў актывіст руху.

Датэрмінова на акрузе прагаласавалі 241 выбарцаў (87% ад першапачатковага спісу).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны